Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

Панна Пракшына не збіралася пярэчыць, таму яна дазволіла Падгорскаму дапамагчы ёй саскочыць з двухколкі ды разам яны накіраваліся ў бок маёнтка, дзе на кароткі час і развіталіся. Яўгенія Канстанцінаўна заспяшалася да сябе ў пакой, думаючы пра непрыемнае відовішча: напэўна, гэтым разам фурману не трэ было ўдаваць, дзесьці ён усё ж такі ўпіўся ледзь не да смерці. Вось і сапраўды, як бы не сканаў раней чым працверазее, усё ж такі татухна мусіць з ім як след перамовіцца, нездарма шынкароўна казала, што гіцаль. Аднак відавочна, што ў бліжэйшыя гадзіны ніякага допыту не будзе дый наўрад ці татухна дазволіў бы ёй пры гэтым прысутнічаць. Зараз панна Пракшына адклала думкі пра расследаванне ды занялася сабою: да dinner трэ было ператварыцца ў нешта надзвычайнае ў адрозненне ад яе цяперашняга выгляду. А ён мог быць і даволі мілым…

У пакоі дзявіца знайшла неспадзяванку ад Тэдзі. Яна замыкала гадаванца, каб не забрыў у якое аддаленае крыло маёнтка ды не згубіўся, але ж ён выявіў сябе цалкам агідна – цяпер Яўгенія Канстанцінаўна разумела бабулю. Панна Пракшына паклікала пакаёўку, а пакуль сарвала робу ды хустку, якія паспела зненавідзець, ды зірнула ў люстра. Паглядала ў адказ ёй нешта занадта расчырванелае ды цалкам раскудлачанае – вось такія, пэўна, з тымі самымі коньмі ды хацінамі і змагаліся. Ну, нічога, будзе вам зараз fabulous change

[57]. Яўгенія Канстанцінаўна ўчыніла чарговы ператрус гардэробнай – усё ж ейныя сукенкі былі самымі штодзённымі, а для гэтакай аказіі патрабавалася нешта значна больш вытанчанае. Чаму? Ды проста таму, што годная панна мусіць натуральна пачувацца незалежна ад знешніх абставінаў ды кампаніі, у якую трапляе.

Дзявіца выцягнула простую зялёную сукню з карункавымі кароткімі рукавамі, што мусіла быць апранутай зверху льняной сарочкі ды насіцца off-the-shoulder[58]

. Амаль па сучасным кроі, толькі без усіх гэтых нязручных фальбонаў, на якія яна звычайна прымудралася наступіць. Пэўна, некалі ў гэтым строі квітнела матухна – Яўгенія Канстанцінаўна ўявіла, як зараз яна з’явіцца ў сталоўні, няспешна гайдаючы атласнымі складкамі, ды ўсцешыцца татухна, заўважыўшы, як непрыкметна пасталела дачка, успадчыніўшы за яго нарачонай і гэтыя цёмна-попельныя валасы з іскрынкай, і гэтыя строгія шэра-зялёныя вочы – іх якраз адценіць колер сукні. А ўжо ў амбіта дык увогуле перахопіць дыханне, увесь вечар будзе ён сядзець у маўклівым замілаванні. Але ёй будзе ўсё роўна.

Яўгенія Канстанцінаўна затрымала пакаёўку, каб тая дапамагла ёй выканаць падступны план, але ж падчас генеральнага агляду дзявіца скіравала позірк уніз, на дэкальтэ, ды жахнулася: бачна было ўсё ледзь не да самага пупа. Ну ўжо не: абыдзецца! Яўгенія Канстанцінаўна паспешліва сцягнула з сябе ўбор ды запатрабавала прынесці ёй закрытую сукенку, так, тую цямнейшую, каторую ўчора яна не апранала. Затое будзе зручна ды без усялякага канфузу. Яна трошкі павагалася, ці не зашпіліць брошкай шалік на шыі, але і ад гэтага адмахнулася – няхай застаецца гэтак жа аскетычна. Пакаёўка акуратна зачасала яе валасы назад і запляла звычайную касу, якую панна Пракшына перакінула цераз плячо. Не хапала толькі малітоўніка.

Калі яна спусцілася да стала, татухна чамусьці няўхвальна пакруціў галавой, а Падгорскі ўзяўся за старое: ледзь пабачыўшы Яўгенію Канстанцінаўну, ён пачаў імпэтна разважаць услых аб чыстай красе рускай, так выразна робячы націск на апошнім слове, што пану Пракшыну нават давялося патлумачыць: яны не належаць да кансерватыўнага дваранства. А дзявіца нашая раззлавалася ад гэтакіх нягеглых рэверансаў настолькі, што адчула, як гнеўна прыліла да яе шчок ліцвінская кроў.

– Аднак які ж румянец, – не прамінуў заўважыць Андрэй Вікенцьевіч.

Напэўна, каб не татухна, яна б усё ж такі ўторкнула яму ў руку відэлец, няхай яна і слаба ўяўляла, як гэта мусіць ажыццяўляцца і якія можа мець наступствы. Пакуль жа яна праз залішні temper[59]

бразнула прыборам аб талерку трохі гучней, чым збіралася. Хто б мог падумаць, што малады яшчэ пан, які паходзіць з гэтых зямель ды, здаецца, не абдзелены common sense[60], будзе так запабягаць перад уяўнымі прадстаўнікамі імперыі. Гэта цалкам разыходзілася з яе светапоглядам.

Увесь dinner прабавілі ў размовах пра апошнія навуковыя дасягненні. Дакладней, размаўлялі толькі татухна ды ягоны госць, а Яўгенія Канстанцінаўна была паглыблена ва ўласны роздум, час ад часу з прыкрасцю ловячы сябе на тым, што ўтаропліваецца вачыма ў самога Падгорскага, на што ён расцягваў вусны ў самазадаволенай усмешцы – вядома ж, запісваў яе выпадковыя пагляды на ўласны рахунак. Bon chance, bon chance.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы