Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

Яўгенія Канстанцінаўна падышла пацалаваць татухну і шапнула, каб не пачуў павятовы спраўнік:

– Спытай фурмана. Я не веру, што яна магла падмануць.

Татухна коратка кіўнуў ды сказаў ёй:

– Не спяшайся давяраць незнаёмцам, darling.

Сёння яна якраз так і зрабіла. І заракалася ж, не проста так ён адразу ёй не спадабаўся… У паўзмрочным калідоры Яўгенія Канстанцінаўна знянацку наляцела на кагосьці, хто тут жа бесцырымонна прыціснуў яе да сябе.

– Здаецца, тут дастаткова месца, каб разысціся, – паспеўшы спужацца, яна выдала Падгорскаму першую грубасць, якая прыйшла ёй да галавы.

– Прашу выбачэння, васпані. Не заўважыў вас у цемры, – роўным тонам адказаў ён і пайшоў.

Раздзел VI

«Пакрыўдзіўся!» – у роспачы паўтарала ў думках панна Пракшына, не знаходзячы сіл для таго, каб прымусіць сябе не вяртацца да інцыдэнта ў калідоры ды не разыгрываць у ролях кароткі дыялог ужо не менш за другую сотню разоў. Праўда, у кожнай новай версіі рэплікі былі ўсё драматычнейшыя (асабліва ейныя) ды часам уяўленне прыводзіла да цалкам іншай развязкі. А таму Яўгенія Канстанцінаўна вагалася між тым, каб увогуле забараніць сабе думаць пра Падгорскага, і тым, каб аддацца маладушным шкадаванням, што ў рэальнасці такога не адбылося і наяўна не адбудзецца больш ніколі, бо яна назаўсёды адштурхнула яго сваімі недарэчнымі словамі.

Хаця з іншага боку, навошта было пераймацца? Хапаць выкшталцоных дзявіц у цемры – справа ніяк не высакародная, зусім распярэзаліся гэтыя «новыя людзі»! Вось Той самы ніколі б такога не ўчыніў, дый пры чым тут зараз гэты выдуманы ідэал – не мае ён ніякіх агульных рыс з Падгорскім. Зрэшты, ніхто іншы і з тых, каго яна ведала, не паводзіўся гэтак жа, як Андрэй Вікенцьевіч. Мо гэта яе і непакоіла? Аднак усё роўна, Яўгенія Канстанцінаўна слушна яму адказала: не абразіла, не выцяла, увогуле не зрабіла нічога па-за межамі этыкету дый гонар ва ўласных вачах не страціла. Яна дазволіла сабе яшчэ колькі разоў уявіць іхняе сутыкненне, а таксама прыгадала і ўсе астатнія сённяшнія казусы ды дадумалася да таго, што, вядома ж, заўтра Падгорскі напіша ёй ліст з прызнаннем – менавіта так вырашалі свае зносіны галоўныя героі ў найлепшых кнігах. Але тут жа яна зразумела, што такі, як ён, нізавошта не будзе займацца падобнай бязглуздзіцай, да таго ж і падставы пісаць не было: яе выслоўе мела толькі літаральны сэнс. Цікава, а цалавацца з ім таксама было б ласкотна?

Божа, ну пра што такое яна думае! Панна Пракшына ўзнялася з пасцелі ды вырашыла зрабіць, няхай і ноч, некалькі exercises[61], каб праз працу фізічную развеяць навязлівыя думкі – заснуць рашуча не атрымлівалася. Яна зашорхала па дыване, напружыўшыся ў чарговым падыходзе, ды раптам забрахаў, не разабраўшыся скрозь сненне, Тэдзі. Дзявіца ад нечаканасці паслізнулася ды крыху зачапілася галавой аб невялічкі столік – калі да сняданку яна спусціцца з гузаком на лбе, усёй рамантыцы дакладна канец.

У гэтай сувязі прыгадала яна і тое, што так і не разгледзела, ці не красуецца на безыменным пальцы Падгорскага пярсцёнак. А мо яго там і няма, таму і не пабачыла Яўгенія Канстанцінаўна звяно з гіменэевага ланцугу? Знясіленая разважаннямі, яна кінулася на ложак – у галаве нешта балюча аддалося. Зноўку забуркатаў pies, панна Пракшына прытуліла яго да сябе ды, занурыўшыся ў мяккую поўсць, гаротна ўздыхнула: усё было не так.

Калі бліжэй да раніцы нарэшце давялося заснуць, панне Пракшыной мроілася, што яна ўжо і сама падпільноўвае Падгорскага, каб усё ж падгледзець, ці не заручоны. Але як бы яна ні хавалася ў калідоры альбо на верандзе, з-за рога ды з кожнага акенца высоўвалася варожая пульхная ручка ды паказвала Яўгеніі Канстанцінаўне нягжэчны кукіш. Дзявіца нашая прачыналася ў халодным поце ды намагалася спыніць навалу гэную, пераварочваючыся на іншы бок, аднак эпілогам яе ўрыўкавых сноў стаўся павятовы спраўнік, які кружыўся ў самавітым танцы, апрануўшы матухнаву зялёную сукню і раскідваючы вакол сябе дукаты…

Панна Пракшына сядзела перад люстэркам ды намагалася начасаць валасы, каб не было бачна пачырванелай пухліны. Мо ўсё ж такі ўвогуле не з’яўляцца да сняданку, азвацца хворай? Не, спішуць на якое-небудзь жаночае занемаганне, татухна пачне турбавацца, як жа ім ехаць, ды атрымаецца зусім прыкра. Трэба ісці насустрач свайму лёсу, якія б выпрабаванні ён ні рыхтаваў. Але ж у сталоўні Яўгенію Канстанцінаўну чакала расчараванне: Падгорскага там не было. Усе яе delusions[62] зніклі разам з апетытам. Вядома ж, ён не жадаў сустракацца з ёй за адным сталом, вось зараз і блукае недзе ў ваколіцах маёнтка, цешыцца залатымі пейзажамі.

– Я паразмаўляў з фурманам. Толькі ніякай карысці з гэтага не атрымалася, – паведаміў татухна. – Жаліўся, прасіўся, каб я не праганяў яго, а потым лаяў нейкіх прайдзісветаў, якія быццам бы апаілі яго. Абяцаў, што больш такога не ўчыніць, вёрз напаўп’яную лухту. Фу, свіння!

– Але супраць яго ёсць сведчанні! – запярэчыла панна Пракшына.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы