Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

– Якія? – фыркнуў татухна. – Тое, што ён не падабаецца шынкароўне, нічога не значыць. Мабыць, яна знарок нагаварыла пра яго абы-чаго. І потым, што такога яна сказала? Ну, прыехаў следам за Штэйнам, ну, учыніў бойку.

– Але ж яна сказала, што ён не быў п’яны, – нагадала яму дачка.

– Што, калі яна хлусіць?

– Зноўку ты за сваё, daddy!

– Яе слова супраць яго слова, – падвёў вынік Канстанцін Мікалаевіч.

– Ну, а з чаго тады ён учыніў тую бойку? – панна Пракшына не магла паверыць, што памылілася ў шынкароўне.

– З чаго толькі людзі не счэпліваюцца, Джынні! Хаця… – Канстанцін Мікалаевіч прызадумаўся. – Хм, а гэта някепска!

– Што някепска? – трываць татухнавы думкі ўслых было немагчыма.

Пан Пракшын уважліва паглядзеў на дачку і прамовіў:

– Магчыма, ён хацеў схаваць сляды іншай бойкі? Яўгенія Канстанцінаўна пытальна паглядзела на яго.

– Месца злачынства – памятаеш, які там быў бедлам? Верагодна, яны патузаліся, то ў забойцы маглі б застацца сляды ўдараў, і калі гэта і праўда быў фурман, то бойка ў шынку была яму неабходна – гэта даволі пераканаўчае алібі! Калі не ўлічваць словы той дзяўчыны, вядома.

– Аднак чаму б не ўлічыць іх! – узрадавалася панна Пракшына.

– Трэ будзе паведаміць адвакату, – паківаў Канстанцін Мікалаевіч і тут жа змяніўся з твару. – Джынні, у нас ёсць перашкода: што, калі Штэйн таксама мае кровападцёкі?

– Ты не казаў, што ён быў збіты, – здзівілася дачка.

– Так, твар быў акуратным, толькі што няголены, але ён можа мець сляды на целе, і гэта, пэўна, занесена ў справу.

– Магчыма, Снопін ведае?

– Вядома ж, – пасміхнуўся татухна. – Толькі наўрад ці скажа, пакуль я не распавяду яму пра дукат, у працы ён часам забываецца на добрае сяброўства. Але годзе, неяк мы гэтае пытанне вырашым.

Яўгенія Канстанцінаўна пайшла сачыць за збіраннем іхняга нешматлікага багажу. Калі пакой яе заўважна спусцеў, дзявіца яшчэ раз перагледзела свой падарожны рыдыкюль, каб дакладна не забыцца ні на каштоўную кніжачку з сенсацыйнымі занатоўкамі, ні на алоўкі – раптам у дарозе назад таксама сыдзе натхненне? Усё было на мейсцы, то яна прыхапіла кошык, у які толькі і заставалася пасадзіць Тэдзі, ды пайшла шукаць: гадаванец яе некуды збег. Яна абшукала бліжэйшыя пакоі, куды ён мог патрапіць, і ўсе калідоры прайшла, і пад лесвіцамі паглядзела, а таксама гукнула і Ганну Юр’еўну – мо pies крадма прабраўся на кухню? Аднак яго нідзе не было, і панна Пракшына пачала хвалявацца: усё ж такі згубіўся. І гаспадыня харошая, цалкам забылася на шчанюка па-за сваімі нягеглымі перайманнямі.

Дзявіца выпрасіла ў аканомкі кавалачак вяндліны ды пайшла на ганак – мо адчуе смачны пах ды прыбяжыць. Усё ж кажуць, што парода Тэдзі належыць да паляўніцкіх, значыцца, і нюх у яго мусіць быць добры, так? Яна паварушыла яго ўлюбёную клумбу, трохі абышла маёнтак ды даследавала зарасці шыпшыны, голасна абяцаючы сабаку казачныя ласункі, але безвынікова. Сэрца панны Пракшыной сціснулася: што, калі ён праваліўся ў якую яміну ды не можа выкараскацца? Напэўна, скуголіць жаласна, баіцца, бедненькі. Альбо мо выскачыў ён з маёнтка за якім пацуком ды так і рушыў у бок узлеску? А там і лісы, кажуць, нярэдка выходзяць. Яўгенія Канстанцінаўна ўжо закусіла губу ды падрыхтавалася да самага благога, але пачула збоку, бліжэй да гаёчку, нейкую валтузню.

– Нясі! Нясі, кажу, які ж ты незалежны. О, ну ясна, хочаш, каб я сам прынёс…

Панне Пракшыной явілася карціна спартовага спаборніцтва: Андрэй Вікенцьевіч кідаў невялічкую рагульку, сам за ёй з рогатам кідаўся, а з ім навыперадкі насіўся і нягоднік Тэдзі. Кожным разам з прысвістам абганяючы суперніка, pies хапаў галінку ды ўпарта павісаў на ёй, калі Падгорскі спрабаваў адняць трафей. Яўгенія Канстанцінаўна ж замілавання не адчула: гуляць можна было б і пабліжэй, каб з ганка было відаць. Да таго ж сердавала яна і з-за таго, што абодва так бесклапотна радуюцца жыццю, пакуль яна ледзь не страціла розум. Дарэчы, яшчэ з мінулай ночы, так што вінаватыя былі абодва.

– А вось і чароўная дама, – Андрэй Вікенцьевіч падхапіў сабаку на рукі ды падышоў да дзявіцы. – Як думаеш, Тадзік, каму яна надасць перавагу ў нашым турніры?

Але гадаванец чакаць адказу нават не думаў: упіраючыся Падгорскаму ў грудзі, ён пацягнуўся да Яўгеніі Канстанцінаўны. Ледзь не аказаўшыся ў свабодным падзенні, з прычыны чаго дзявіца тут жа выпрастала рукі, Тэдзі шчоўкнуў падвойным шэрагам іклаў ды выхапіў з яе пальцаў вяндліну.

– Мушу адзначыць, што ты цалкам пазбаўлены сумлення, сябрук, – пажурыў яго Андрэй Вікенцьевіч і, зірнуўшы панне Пракшыной у самыя вочы, дадаў: – Але часам гэта адзіная магчымасць займець шчасце.

– Па-мойму, гэта ўзаемнавыключальныя катэгорыі, – заўважыла ў сваю чаргу Яўгенія Канстанцінаўна.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы