Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

Пані Іллініч-Вялькоўская хацела была нешта запярэчыць, але яе перапыніла Лізавета Яўгенаўна:

– Мяркую, Штэйн мусіць патлумачыць асобныя рэчы. Усё ж такі ён карыстаецца тваім даверам, дарагі.

– Так, я абавязкова з’езджу да яго яшчэ раз, было б добра таксама перамовіцца і з адвакатам, – пагадзіўся пан Пракшын. – Але ж раней за сераду ў Велькі я не патраплю: ва Упраўленне трэ будзе данесці чарговую паперчыну, каб можна было пашыраць вытворчасць.

Здаецца, татухна не губляўся, каб смела загадваць наперад: інжынер быў яшчэ пад арыштам, а Канстанцін Мікалаевіч рабіў вялікія планы па будучых замовах. З іншага ж боку, чаму не? Вера ў сілу правасуддзя не пашкодзіць, так што няхай яно здзяйсняецца, абы татухна не марыў пра пашырэнні і з’яднанні ў кірунку прадпрыемстваў Падгорскага.

Каб не марнаваць час да серады, пан Пракшын з вечара напісаў Снопіну яшчэ адзін ліст, у якім перадаў усе істотна важныя словы шынкароўны. Даслаць яго Канстанцін Мікалаевіч збіраўся неадкладна, таму дачка яго хуценька накідала некалькі радкоў у адказ няшчаснай Рахелі, каб не пераймалася яна і ведала, што ўсё будзе добра і справядлівасць абавязкова пераможа. Абодва лісты зноўку перадалі з нарачным, а ўжо да наступнай ночы павятовы спраўнік даў ім тэлеграму, дзе пацвердзіў супадзенне прыкметаў, але ж вось незадача: лавіць не было больш каго. Пасля забойства фурмана некалькі дзён запар рабілі яны рэйды па ўсіх сумніўных мейсцах, аднак жа ліхадзеі быццам растварыліся.

У роспачы татухна ажно грымнуў кулаком: толькі яны набліжаюцца да таго, каб нарэшце апраўдаць інжынера, як тут жа магчымасці такой іх пазбаўляюць. І нават дачыненне да фабрыкаванага золата пана Пракшына не турбавала. Калі ж ён зазбіраўся ў дарогу, Яўгенія Канстанцінаўна ўзялася ўпрошваць татухну яшчэ раз узяць яе з сабой.

– Навошта ж, Джынні? Я думаў, ты зараз больш хацела б быць у Менску, – здзівіўся Канстанцін Мікалаевіч.

Але дзявіца рашуча запэўніла яго ў адваротным: цяпер у губернскім горадзе яна дакладна не знойдзе ні суцяшэння, ні спакою. Татухна не быў узрадаваны гэтай навіной, аднак жа спрачацца не стаў. Мабыць, і праўда, трэба ягонай дачцы крыху развеяцца ды адпачыць ад менскай сумятні, няхай на пазамінулым тыдні ён пераконваў сябе ў гэтым жа самым ды ў такіх жа выразах. Зрэшты, галоўнае, каб у збяганнях сваіх ад наканаванасці Джынні незаўважна не пераўтварылася ў перастарка. Ну ды годзе, ёсць у бацькоў яшчэ гадоў пяць, каб засцерагчы адзінае дзіця ад прыкрага звання гэнага.

У цягніку панна Пракшына разбіралася не толькі з Тэдзі, які зусім не падзяляў ейных намераў выправіцца з горада, а таксама і ў сваіх нататніках – гэтым разам яна ўзяла з сабой адразу ўсе. І спрэс спісаныя старыя, і тыя, што набыла пазаўчора, бо мела прадчуванне: справа з дукатамі цягам бліжэйшых дзён вырашыцца канчаткова. І тады чарговы раз з’явіцца да яе абавязкова муза – Яўгенія Канстанцінаўна нарэшце зразумее, як выкарыстаць гэтую гісторыю для свайго дэбюту. А пакуль трэ было як след падрыхтавацца да асэнсаванага літаратурнага жыцця. Вось толькі якую абраць назву?..

– Што гэта ты так разлютавана крэмзаеш у журнале? – пацікавіўся татухна.

Панна Пракшына падумала трошкі ды наважылася падзяліцца з ім сваімі літаратурнымі планамі. Канстанцін Мікалаевіч трошкі разгубіўся і паглыбіўся ва ўласны роздум: якіх выдаткаў патрабуе літаратурны business? Зразумела ж, ён ведаў, што дачка ягоная мае схільнасць да пісьменства, але раней не даводзілася ім размаўляць аб гэтым сур’ёзна. А мабыць, мае рацыю пані Іллініч-Вялькоўская: куды прасцей выдаць Джынні замуж? І партыя такая цудоўная. Хаця стане ў іхнім доме пуста ды нудна, як з’едзе яна ў якую Вільню, а то і ў самую Варшаву, калі не далей. Але што за лухта – няўжо ж яны з матухнай не здолеюць наведваць яе, калі пажадаюць? Жывуць яны ў прагрэсіўныя часы, калі адлегласць робіцца паняццем больш умоўным, а з іх прыбыткам і пагатоў з-за такой драбязы можна не пераймацца! Адно б не сарвалася ўгода… Дакладней, заручыны. Навошта толькі ён дазволіў ёй ехаць зараз у Велькі?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы