Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

Wielki. 17 wieraśnia 1875 goda, czwartek


Ot tak niechta wysztukouwaje dzielia szczaścia fabrykawany skarb, a niechta – fabrykuje własnie kachańnie. Adnak zdarajucca i szczyryja ruchi serca, szto inicyjujuć supadańnie duszau. Ci ż nie zjauliajecca u takim wypadku kachańnie skarbem? A taksama ci moguć hetyja dźwie kategorji uzajemna zamianiać adna adnu? Pa szczyraści, ja b zaraz nie admowilasia znajści Fajnowe złoto, kab tolki atrymalasia praz heta u syna jago zdziejśnić inszaje namagańnie dy być nareszcie z adorable Rachel. Dy dzie szukać? Da taho ż mianie troche bianteżyć toje, nakolki wszystko u żyćci adnosna. Roznyja liudzi buduć adrozna mierkawać pra adno i toje ż zdareńnie. Atrymliwajecca, faktau nie isnuje dy wszystko zależyć ad naszych wytłumaczeńniau? Cikawa, raniej pra heta ktoś pisau?[98]

Раздзел X

Панна Пракшына па вяртанні ў Велькі разважала, як знайсці вырашэнне няпростай задачы па вызваленні Штэйна. Ды толькі інтуіцыя яе нічога трапнага зараз не падказвала, а яшчэ і Тэдзі, які ўчора на паўдня застаўся ў маёнтку адзін (калі не лічыць кампаніі Ганны Юр’еўны, вядома), запатрабаваў да сябе увагі. Таму пасля сняданку Яўгенія Канстанцінаўна павяла гадаванца трошкі падыхаць апошняй цеплынёй вераснёвага паветра. Пакуль яны кружлялі вакол дома, дзявіца не адрывалася ад мазгавання. Татухна сказаў, што назаўтра яны ўжо выправяцца ў Менск, але як можна з’язджаць адсюль ні з чым? Панна Пракшына адчувала, што разгадка недзе зусім блізка – ні па якім коле іх не водзяць, проста не хапае апошняга і найбольш пераканаўчага доказу. Але ж не магла яна зразумець, дзе менавіта ён схаваны і што мусіць сабой уяўляць. А тым часам pies, відаць прыгадаўшы непрыстойныя замашкі, шуснуў некуды ўбок.

Незадаволена цокнуўшы языком, Яўгенія Канстанцінаўна пацягнулася, падабраўшы крыссе, шукаць гадаванца. Што за манеру ўзяў – не спытаўшы, кідацца абы-куды? Яна дайшла ажно да стайні і там, убачыўшы, як мільгануў срэбна-кудлаты хвост, зразумела: не надасца ёй надбавіць хуткасці – як атрымае дзявіца на сённяшні дзень найагіднейшую забаву. Тэдзі і праўда стрымгалоў нёсся да гнойных куч – папярэджваў жа яе Падгорскі, але дарэмна. І ўвогуле не да яго цяпер. Панна Пракшына ўжо і крычала psu, і нават гразілася, але бессэнсоўна – гадаванец усё ж дарваўся да сваёй мары і ажно трэсся ад асалоды, па-пеўніцку шоргаючы заднімі лапамі. Толькі што не выбухаў дэманічным рогатам. А вось фурманаў хлопчык, які швэндаўся тут непадалёк, шчыра весяліўся ўголас.

– Што ты смяешся? – упікнула яго Яўгенія Канстанцінаўна. – Зараз жа пакліч сюды Ганну Юр’еўну!

Хлопчык нікуды ісці не жадаў, бо думаў дачакацца, чым жа скончыцца імправізаванае прадстаўленне, але панна Пракшына звярнулася да сродкаў зусім не педагагічных і ўсё ж такі прымусіла малога выканаць загад. Яшчэ не хапала, каб яе не слухаліся смаркатыя дзеці, хопіць Тэдзінага свавольства. А вось з’язджаюць жа некаторыя ў вясковыя школы, як толькі хапае ім вытрымкі? Не, вось гэтак Яўгенія Канстанцінаўна дакладна б не здолела.

Пакуль жа яна стаяла непадалёк ад прыкрага відовішча ды ўгаворвала гадаванца спыніцца. Але ж Тэдзі! Спрэс перапэцканы, ён выяўляў найвышэйшую радасць ды нават не збіраўся вяртацца да прыстойнага ладу жыцця. Таму панна Пракшына стаяла да яго трошкі бокам, бо варта было ёй толькі зірнуць на яго, як моцна заціскала яна сабе рот абедзвюма рукамі і намагалася ўвогуле не ўдыхаць невысакародных араматаў.

Аднак, на ейнае шчасце, спяшалася ўжо да іх Ганна Юр’еўна з цэлым узводам ратавальнікаў. З горам усім натоўпам гадаванца злавілі, пасадзілі ў чыйсьці чобат і панеслі ў маёнтак мыцца. Збіраліся ўжо сыходзіць і панна Пракшына з аканомкай, як дзявіца раптам заўважыла, што з кучы тырчыць нейкая вяроўка і краёчак радна. Ганна Юр’еўна схапіла першую палку, што патрапілася ёй пад руку, ды зачапіла шнур – з’явіўся перад іхнімі вачыма невялікі мяшэчак. Яўгенія Канстанцінаўна нават забылася на чыстаплюйства і пацягнулася да нечаканай знаходкі. Сэрца яе ўжо рыхтавалася адбіваць трыумфальныя рытмы: здаецца, яна ведала, што мусіць быць унутры.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы