Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

– Ну, што ж панначка чапляецца, – прабурчала Ганна Юр’еўна. – Вось зараз прынясём усё ў маёнтак, асцярожненька развяжам, ды глядзіце ўжо змесціва, колькі будзе заўгодна. Абы б не перапэцкаліся, як сабачка ваш. Не гадаванец, а апошні гад!

Яўгенія Канстанцінаўна спахапілася – сапраўды, што гэта яна за нецярплівасць такую нягодную выказвае? Але ўнутрана затрапяталася: вось зараз татухна ўзрадуецца! Дзявіца прыпусціла следам за аканомкай, якая прывязала мяшэчак да палкі ды несла яго, выцягнуўшы перад сабой падалей, каб не надта смярдзеў. Добра хоць, вецер павяваў у спіну. Але тут яны заўважылі, што бяжыць насустрач фурманава жонка і нешта ў роспачы раве. Падскочыла яна да Ганны Юр’еўны ды як вызверылася, што панна Пракшына ажно адступіла на некалькі крокаў назад. Кабета намагалася адняць мяшэчак, а таксама і кінуцца на Ганну Юр’еўну з кулакамі, але ж тая не разгубілася. Зухавата крутануўшыся, яна прыстукнула фурманаву па галаве ўсё той жа палкай. Кабета прысела на кукішкі ды пачала енчыць нешта неўразумелае, лупячы сябе па лбе. Ды толькі Ганна Юр’еўна як след гаркнула на яе, тая ўзнялася і ціхмяна патупала ў маёнтак, працягваючы бубнець. Аканомка ішла за ёй, высока падняўшы трафей над галавой. Вось якія яны бываюць – мясцовыя амазонкі.

Як толькі ўзняліся яны на ганак, аканомка гукнула дваровых ды сказала ім замкнуць фурманаву жонку, а панна Пракшына заспяшалася да татухны – трэба неадкладна з’ездзіць да Снопіна, бо знайшлася ў іх нарэшце яшчэ адна сведка, толькі б не адмовілася яна ўсё распавесці. Канстанцін Мікалаевіч павагаўся – ці то выпраўляцца да павятовага спраўніка самому, ці то даслаць яму з кімсьці з людзей цыдулку, каб неадкладна збіраўся ў Велькі. А пакуль той будзе ехаць, дык паспее пан Пракшын распытаць кабету і пра першае забойства, і пра наведванне банды, якая змардавала яе мужа. Ды толькі пачакайце, трэба ж спачатку паглядзець, што ў мяшэчку!

Ганна Юр’еўна, нямала крывячыся і падрыгваючы ноздрамі, развязала пры зоркім наглядзе Пракшыных вяроўкі і высыпала ўсё змесціва на падрыхтаваны для таго паднос. Замільгалі на ім манеты, але ж гарэзліва звінела фабрыкаванае золата зусім не доўга: россып была нешматлікая – усяго толькі некалькі прыгаршчаў.

– Так мала? – здзівілася Яўгенія Канстанцінаўна.

– І варта ж было чыніць той бязлад, – тым часам няўхвальна прагудзела аканомка. – Нічога ў людзей святога!

Яна хацела была нарэшце знесці падалей агідны мяшэчак, які атручваў пахі ў гасцёўні, але пан Пракшын яе спыніў:

– Ягораўна, толькі не выкідвайце – гэта ж таксама доказ.

– Хаця б адсюль вынесу! – схапіўшы радно двума пальцамі, аканомка сышла з пакоя.

А Канстанцін Мікалаевіч разам з дачкой прачынілі вокны і ўзяліся разглядаць манеты. Усе яны былі падобныя да таго галандскага дуката, які паказваў Снопін, і дата была на іх аднолькавая.

– Нічога не разумею, – прамармытаў татухна. Панна Пракшына ўзняла на яго вочы.

– І граф Чапскі, і Штэйн ясна сказалі: Файнавы штукарствы былі разлічаны на калекцыянераў, – патлумачыў Канстанцін Мікалаевіч. – У майстэрні падраблялі старажытныя манеты. Але адкуль узяліся гэныя? Няўжо і іх фабрыкавалі?

– Мабыць, той адвакат – Гаўсман – вырашыў перад ад’ездам нарабіць і такіх? Каб можна было потым разлічвацца ў Галандыі, – выказала меркаванне дзявіца. – Вось і зрабіў Файну новую замову, а потым знік.

– Ці ж не дастаткова яму было тых сродкаў, якія яны нагандлявалі праз антыквараў? Занадта рызыкоўна!

– Чужыя motivations[99] заўжды цьмяныя, – адгукнулася дачка.

– І сапраўды, Джынні. А ну-ка падлічы, колькі іх.

Панна Пракшына акуратна расклала дукаты ў шэрагі па дзесяць штук – у апошнім не хапала адной манеты.

– Трыццаць дзевяць, – падвяла рахунак дзявіца.

– І зноўку не сыходзіцца, – прызадумаўся татухна.

– Чаму ж? – здзівілася Яўгенія Канстанцінаўна.

– Таму што знойдзена было яшчэ два дукаты. Адзін – у флігелі, а другі прынесла шынкару жоўтаквіточніца.

– Зусім не разумею цябе, daddy.

– Ну, як жа? Ты чула, Джынні, што чалавек, які прыходзіў да Штэйна, запытаўся па аплату за працу. Няўжо ж яна складала няроўную колькасць манет?

– Падазраю, што бацька Штэйна проста аддаў усё, што меў, – паціснула плячыма дзявіца.

– Але ж галоўнае пытанне: што менавіта ён меў – сапраўдныя грошы альбо падробку? – заўважыў татухна. – Аднак самі мы гэтага не высветлім, тут патрэбны абазнаны чалавек. Шкада, што Снопін не аддаў тады шынкарскі дукат, маглі б паказаць графу і яго.

– Толькі б гэтых дукатаў не аказалася больш, ды мы нідзе іх не знаходзілі зноў, – усхвалявалася Яўгенія Канстанцінаўна.

– Спадзяюся, што так і будзе, darling. А цяпер хадзем пагаворым з фурманавай жонкай, пакуль не прыехаў наш павятовы спраўнік.

Яны схавалі манеты, каб не спакушаць нікога з прыслугі, ды накіраваліся да пакоя, дзе была замкнутая кабета. Знайшлі яе ў надта засмучаным стане – фурманава румзала і час ад часу пачынала галасіць, наракаючы на нябожчыкамужа, на яго забойцаў, а таксама на лёс.

– Адкуль узялося золата? – строга запытаў у яе Канстанцін Мікалаевіч.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы