Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

Перадаўшы ўсе доказы, што былі сёння знойдзены, а таксама напаіўшы Снопіна духмянай гарбатай, Пракшыны выйшлі на ганак праводзіць Ігната Андрэевіча. Фурманава разам з яго памагатымі ўжо выправіліся з-за брамы, а павятовы спраўнік абяцаў Канстанціну Мікалаевічу, як будзе цалкам закрытая справа, абавязкова адзначыць удалае яе завяршэнне.

– Вось выйду ў адстаўку, абавязкова ўключу гісторыйку гэтую ў свае мемуары, – летуценна ўздыхнуў Снопін.

– Э не, мой дружа, – заўпарціўся татухна, ківаючы ў бок дачкі. – Ёсць у нас іншы прэтэндэнт у крымінальныя храністы.

– Сапраўды? Ну-с, Яўгенія Канстанцінаўна, не смею пярэчыць, – павятовы спраўнік пакланіўся дзявіцы.

– Ды што вы, – засмяялася тая. – Я амаль і не пачынала, пакуль нават назву ніяк не прыдумаю.

– Добрая назва – палова кнігі! – з выглядам сапраўднага аматара прысудзіў Снопін. – «Справа аб крывавых дукатах», як вам?

– Ды не, занадта пафасна гучыць, – зморшчыла нос панна Пракшына.

– Усё-ўсё, больш не лезу з парадамі! Але ж калі раптам спатрэбіцца сышчыцкае вока, дык звяртайцеся.

Яны развіталіся, і Снопін залез у сваю брычку, махаючы рукой.

– Ну вось, Джынні, цяпер і мы можам ехаць дамоў, – сказаў татухна. – Здаецца, усё скончылася.

Раніцай, калі яны ўжо амаль сабраліся, і панна Пракшына пільна вартавала Тэдзі, каб той зноўку не запэцкаў кудзеры, завітала да іх шынкароўна. Яна паспела даведацца, што яе каханага Людвіга Восіпавіча хутка вызваляць, і прыйшла падзякаваць. Была яна ў такім узнёслым стане, што нават пацалавала Яўгеніі Канстанцінаўне руку.

– Ну, што гэта вы, – збянтэжылася дзявіца і ўзяла далоні Рахелі ў свае. – Доўг кожнага чалавека – дамагчыся справядлівасці.

Шынкароўна засмяялася і заплакала адначасова, але гэта былі шчырыя ды радасныя слёзы. Панна Пракшына ў чарговы раз захапілася светлай прыгажосцю гэтай дзяўчыны, а па дарозе дадому думала пра тое, што духоўная сіла і высакароднасць, здаецца, зусім не залежаць ад паходжання – прынамсі, Рахель Гольц была таму доказам. Як жа хораша, што цяпер яны з інжынерам будуць разам! Пажэняцца ды складуць шчасце адно адному. Вось і яна прыклала руку, каб гэта сталася магчымым. Вядома ж, Яўгенія Канстанцінаўна зусім не праз ганараванне гэтак падумала, а проста прыемна асэнсоўваць, што зрабіла яна добрую рэч. Як гэта там разважала яе ўлюбёная міс Бэнэт з сёстрамі – адна справа пустое vanity

[101], а вось жа ў здаровым pride[102] нічога кепскага і няма.

Але чым бліжэй яны пад’язджалі да Менска, тым больш дзявіца пахмурнела. Цікава, Падгорскі яшчэ ў губернскім горадзе альбо выправіўся ў чарговую business-вандроўку? Усё ж такі кепска яна з ім абышлася, вось бы пабачыцца яшчэ разок. Дарэчы, і ў міс Бэнэт не адразу атрымалася зразумець самую сябе, было ж – спярша памылілася, а потым быў ёй дадзены другі шанц займець каханне. Вось і Яўгеніі Канстанцінаўне трэба неяк схітрыцца і незнарок спаткацца з Андрэем Вікенцьевічам. Дарэчы! Хаця насамрэч зусім не, але чамусьці панна Пракшына прыгадала пра нешта яшчэ менавіта зараз. Што ж там з бандай? Дзявіца ажно падскочыла на мейсцы. Ліхадзейскую тройцу так і не злавілі, ды толькі куды ж яны зніклі? А мабыць, ужо няма аб чым пераймацца і можна проста жыць далей, паціху абдумваючы свой геніяльны твор?..

Калі яны зайшлі ў дом, Яўгенія Канстанцінаўна ад парога пачала ва ўсіх фарбах распавядаць матухне з бабуляй аб апошніх здарэннях.

– Ды не часці ж ты, Генька! Галава ад цябе баліць, – паскардзілася пані Канстанцыя. – Вось зараз паабедаем, і ўсё распавядзеш. Толькі Ірада замкні дзе-небудзь, а то ўжо немагчыма трываць, як ён ежу кленчыць.

– Між іншым, madame, без Тэдзі мы б так нічога і не дамагліся, – пакрыўдзілася панна Пракшына. – Гэта ж ён знайшоў на стайні дукаты!

– Глядзі ж ты, – разгубілася бабуля. – Думалі – гаўнаед, а ён золаташукальнік!

– Maman! – абурана ўсклікнула матухна. – Які вы прыклад падаяце Жэнюшцы?

Пані Канстанцыя толькі адмахнулася і паважна аддалілася ў сталоўню. Але ж не паспелі яны скончыць dinner, які сёння адбыўся з нагоды іх вяртання значна раней, з візітам завітала Каця Мацвеева.

– Жэня, Жэня, што я табе зараз абвешчу! – яна ледзь не задыхалася ад захаплення: ці то ад нейкай навіны, ці то ад уласнай асобы. – Ты зараз проста памрэш!

Толькі б сама гэтага не зрабіла наўпрост у іхняй гасцёўні, пазбаўце. Панна Пракшына празмерным намаганнем выявіла на сваім твары зацікаўленасць.

– Я выходжу замуж! – Каця залямантавала так, што Яўгенія Канстанцінаўна, здаецца, пачула з бабулінага boudoir яшчэ адно новае слоўка.

– Сапраўды? Спадзяюся, гэта годны чалавек, – дзявіца кісла ўсміхнулася.

– О, Жэня, на свеце больш няма такіх, як ён! – сяброўка нават не думала сунімацца. – Залаты бландзін, мужнае падбароддзе…

– Калі ласка, не крычы так, – папрасіла панна Пракшына.

– …А вусы, о Божа, якія ў яго вусы! – Каця перайшла на вусцішны шэпт і нават зажмурылася.

Яўгенія Канстанцінаўна фыркнула:

– Толькі не кажы, што ты выходзіш замуж праз вусы! Мусіць жа ён мець і якія іншыя вартасці.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы