Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

– Вядома ж, я ўсё высветліла, – будзённа паведаміла яе суседка. – Цукровая вытворчасць – сетка па ўсіх заходніх губернях, зараз вось думае пачаць лесапільнае прадпрыемства. Альбо гэта ён з кімсьці з’ядноўваецца? Па шчырасці, я гэта не зразумела, але ж якая розніца? Я ж не буду за гэтым сачыць! Мае некалькі маёнткаў, вельмі часта – ты чуеш мяне? – вельмі часта бывае ў Эўропе, а гэта што значыць? Что гэта значыць, Жэня?

– Што? – замагільным голасам спытала панна Пракшына: толькі б гэта было супадзенне.

– Як што? Ты зусім някемлівая! Гэта значыць, што я буду ззяць ва ўсіх замежных сталіцах адразу! Толькі, калі ласка, не зайздросць. Уяві, якія ў мяне будуць уборы, а якія фрызуры! – суседка адкінулася на канапе назад ды задрыгала ў прадчуванні ножкамі.

– І як жа яго імя? – квола прамовіла Яўгенія Канстанцінаўна, жадаючы зараз жа задушыць яе.

– Андрэй Вікенцьевіч Падгорскі! – праспявала дрэнь Каця.

Панна Пракшына змрочна зірнула на падушкі, што спакушалі яе ўчыніць злачынства, а сяброўка тым часам працягвала:

– А як ужо матухна цешыцца. Яна кажа, што мы так пасуем адно адному. І па нораве, і па знешнім выглядзе.

– І што, матухна дазваляе табе з ім бавіць час самнасам? – Яўгенія Канстанцінаўна разважала, ці будзе пасаваць Каці пунсовы сіняк.

– Не, што ты, Жэня, – сяброўка трохі павагалася і прызналася: – Насамрэч, гэта ўсё – пакуль таямніца. Ён яшчэ не зрабіў мне прапановы, але, чакай-чакай, кажуць, што ён цвёрда мае на мэце ажаніцца і зараз якраз шукае адпаведную нявесту. Вядома ж, усё ўжо вырашана, мы так добра ладзім. Мне здаецца, ён разумее мяне з паўслова. І я яго таксама. А ведаеш чаму?

– Ну? – калі яна не сціхне, панна Пракшына дакладна зробіць штосьці благое.

– Восем год! У нас ідэальная розніца ва ўзросце. Ну ды годзе, мне зараз трэба неадкладна бегчы на прымерку новай сукенкі. А потым адразу ляцець да яго, майго адзінага Андрэя Вікенцьевіча. А ведаеш, што значыць яго імя? Хочаш, раскажу? Хочаш?

– Не хачу, – прабурчала Яўгенія Канстанцінаўна і сама запыталася, каб толькі Каця не завяла сваё лапатанне надалей: – А куды гэта ты да яго едзеш?

– Ой, ды не да яго, ну як ты такое магла толькі падумаць! – усклікнула яе суседка. – Кожны дзень паміж трэцяй і чацвёртай папаўдні ён п’е каву ў Вянгржэцкага. Мы там і сустрэліся ўпершыню.

– Упершыню? – перапытала панна Пракшына.

– Так, учора! – адказала Каця. – Ну, усё, мне час ісці. Магчыма, гэта амаль апошняя нашая сустрэча, Жэня, але я буду табе пісаць з Эўропы і абавязкова дасылаць паштоўку з кожнага горада. Ты ж мая лепшая сяброўка!

Яна падскочыла да Яўгеніі Канстанцінаўны, каб расцалаваць на развітанне, але дзявіца нават не падумала да яе нахіляцца. Таму Каця проста абняла яе, упёршыся галавой у грудзі, усхліпнула і знікла. А ў галаве панны Пракшыной саспеў дзёрзкі план. Зірнуўшы на гадзіннік, яна адзначыла, што якраз набліжаецца да трэцяй, і пад выглядам шпацыру з Тэдзі зазбіралася на вуліцу.

Дык вось яно, значыцца, як: ужо паў-Менска запісала сабе ў жаніхі гэтага шальмяца. І зразумела ж, небеспадстаўна! Яна ведала, яна адчувала з самага пачатку, што гэты чалавек не прынясе ёй шчасця. Было ж бачна па небяспечных вачах яго… Не, лепей зараз не думаць пра яго вочы. І пра вусы, і пра ўвесь гэты паказны зух. Толькі падумаць, у насмешку ёй цяпер абраў ён у якасці рэзідэнцыі для прыёму бязглуздых дзявіц ейную ўлюбёную кандытарскую. Літаральна пад яе вокнамі. Ніякага ўяўлення пра годнасць!

Панна Пракшына выйшла з параднага і адпусціла Тэдзі, няхай трошкі прабяжыцца пасля dinner. А сама грозна крочыла следам, складаючы ў думках выкрывальную прамову. Вось зараз яна ўварвецца ўнутр і на вачах ва ўсіх замілаваных паненак і іх патуральніц распусты мамулек голасна заявіць, кім ёсць гэты пан і чаго ён варты! Ды толькі не паспела Яўгенія Канстанцінаўна нават наблізіцца да ўваходных дзвярэй, як нехта схапіў яе за локаць. Дзявіца ў абурэнні скасавурыла вочы і ледзь не самлела: на камлюкаватай руцэ не хапала аднаго пальца.

Раздзел XI

Панна Пракшына не ведала, ні дзе яна знаходзіцца, ні колькі прайшло часу. Адзінае, што было зразумела дакладна, дык гэта тое, што сядзела дзявіца на крэсле, а яе рукі былі шчыльна звязаныя за спінай і пачыналі дранцвець. Да таго ж на галаву ёй насунулі агідны пыльны мех, у якім было складана дыхаць. Мелася на гэтым мяху невялічкая дзірка на ўзроўні вачэй Яўгеніі Канстанцінаўны, але з гэтага не было ніякай карысці: памяшканне, у якім яе пакінулі, было кепска асветленае – агледзецца не атрымалася. Стылі ногі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы