Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

А вось ці ж быў з імі цыган, яна пабачыць не паспела – яшчэ ў дварах ліхадзеі насунулі ёй на галаву мех. Пакуль яны трэсліся ў павозцы, Яўгенія Канстанцінаўна намагалася хаця б запомніць колькасць стукаў колаў і чаргаванне паваротаў, але ўрэшце была цалкам disoriented[103]. Ды і каму б гэта зараз дапамагло? Нават каб панна Пракшына здолела вызначыць сваё цяперашняе мейсцазнаходжанне, то збегчы ўсё роўна не атрымаецца, а перадаць вестку не тое што няма каму, але ж і няма з кім. Дзявіца засмуткавала. Ці ж знойдзе яе хаця б хто-небудзь увогуле? І лепш, пакуль жывая. Паміраць Яўгенія Канстанцінаўна ні ў якім выпадку не збіралася – яе ж чакае вяселле! Магчыма. Хаця ці можа ісці гаворка аб вяселлі пасля выкрадання? Ці не будзе яна скампраметаваная? Годзе, зараз важна паставіць больш істотныя задачы, а менавіта – застацца на гэтым свеце да таго моманту, як яе знойдуць, а яе ўжо шукаюць, яна ўпэўненая! Татухна ўздыме на ногі ўвесь Менск, каб толькі вярнуць Джынні дамоў. Але мала ці што ў гэты час прыйдзе да галавы гэтым бандытам. Раптам яна пачула, што галасы набліжаюцца. Што ж ім ад яе патрэбна? Да дзявіцы даляцеў абрывак размовы:

– …Даслаць нешта разам з цыдулкай, каб яны паверылі, – прабрахаў нехта.

– Ну, што можна адрэзаць? Каб была сякера, дык я б рубануў ёй пальчык альбо два, – вальготна адгукнуўся другі.

Панна Пракшына здрыганулася. Няўжо яны абмяркоўваюць яе часткі цела? О Божа, толькі б страціць прытомнасць і не адчуваць болю, калі яны будуць выконваць сваю задуму! А лепей, каб умяшаліся якія вышэйшыя сілы і гэтага не адбылося. Божа, Божа! Раней яна не была надта дбайнай хрысціянкай, але прыйшоў час, каб увераваць у цуды. Вось наўпрост зараз! Як жа не хочацца так няздатна зрабіцца пакутніцай.

– Праз цябе на нас і так ужо досыць крыві, – у размову ўмяшаўся трэці голас. – Яшчэ не хапала, каб яны вырашылі, што яна мёртвая, і звязаліся з паліцыяй.

– А яны і так звяжуцца, – нудна прамовіў крыважэрны расчлянавальнік.

– Сціхні! Калі ўсё зрабіць разумна, то ніякай паліцыі не будзе, – зноўку агрызнуўся трэці.

Тым часам да яе нехта наблізіўся. Яўгенія Канстанцінаўна ўбачыла, як чалавек прысеў побач і пачаў нечым рыпець каля яе нагі, пацягнуўшы за складкі сукенкі. Дзявіца тузанулася – ледзь не выскачыла сэрца з грудзяў. Яна заскуголіла, задавіўшы крык, і ўсё ж такі пачала кашляць. Калі ўжо думала, што сапраўды захліпнецца ды вось так і загіне, ліхадзеям нават высілкаў прыкладаць не спатрэбіцца, дык лёс трошкі злітаваўся над паннай Пракшыной – мех з ейнай галавы сарвалі.

І тут яна ўбачыла трэцяга бандыта, толькі ён быў ніякі не цыган, а проста змрочны мужык з нямытымі чорнымі патламі. На твары ў яго і насамрэч меўся шнар, але ж з Міро не было ў яго ніякага падабенства. Шынкароўна, хаця дзяўчына і светлая, аднак, відаць, занадта ўражлівая, вось і напрыдумвала абы-чаго пра апошняга ўдзельніка хеўры. Мабыць, яна ніколі не бачыла сапраўдных цыганоў? Хаця, напэўна, у шынку розная шушамедзь збіраецца. Ды дзівіць іншае: як толькі Яўгенія Канстанцінаўна здолела тады звязаць апісанне прыкмет з асобай фурмана Падгорскага? Прымроіцца ж такая прыкрасць. Крымінальная пісаніна да дабра не даводзіць, вось што!

Дзявіца слізганула вачыма па змрочным пакоі – ды дзе ж гэта яна? А ўяўны цыган трымаў у руках нажніцы і кавалак тканіны са знаёмай расфарбоўкай. Панна Пракшына скасавурылася і ўбачыла, што на крыссі не хапае невялічкага прастакутніка. Хм, акуратысты! Маглі б ужо і адарваць, а глядзіце ж, усё па-велікасвецку, яшчэ б фігурна рэзалі. Шкада сукенкі, хаця гэта лепей, чым пальчык альбо цэлая рука. Дзявіца павагалася, ці варта з ім размаўляць, але ж словы самі зляцелі з яе вуснаў.

– Хто вы, па якім праве трымаеце мяне тут? – з усёй годнасцю спытала Яўгенія Канстанцінаўна, узняўшы галаву.

Як толькі яна гэта вымавіла, дык тут жа зразумела, што ў першую чаргу трэ было пацікавіцца, дзе гэта менавіта «тут», хаця наўрад ці яна атрымала б вычэрпны адказ. Бандыт прыклаў толькі да вуснаў палец і пацягнуўся прэч. З-за рога вызіраў рабаціністы хлопец, павіснуўшы рукой на вушаку.

– Гожая. Трошкі дахлаватая, але ж не суп з яе варыць, – сказаў ён, калупаючыся ў зубах.

Панне Пракшыной у галаву кінулася кроў. Мярзота! Як жа складана адначасова пачувацца настолькі зняважанай і бездапаможнай. Па яго голасе яна зразумела, што гэта зусім не страшны патлаты мужык, а менавіта ён, самы малады, разважаў пра сякеру і магчымасці яе выкарыстання. Вычварэнства! Здаецца, старэйшы бандыт падзяляў гэтае меркаванне, бо раптам схапіў хлопца за каўнер і перасцярагальна прасіпеў:

– Не смей аб гэтым нават думаць. Табе ж перадалі: ён забараніў чапаць яе.

Рабаціністы агідна пасміхнуўся і даслаў панне Пракшыной паветраны пацалунак. Яна моцна зажмурылася і расплюшчыла вочы зноў, толькі калі пачула, як аддаляюцца іх галасы і крокі.

– Ну, а што будзем рабіць, калі атрымаем наш мяшэчак назад? – спытаў маладзейшы.

– Адпусцім яе, падзелім золата і разбяжымся, – неахвотна адказаў патлаты. – Ён жа сказаў, што трэ будзе на некаторы час знікнуць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы