Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

Недзе пачуліся галасы, але яна не магла разабраць, аб чым яны гутарылі. Гук ішоў аднекуль здалёк і злёгку адбіваўся аб сцены, таму дзявіца вырашыла, што яе прывезлі ў нейкі закінуты склеп. Разумець бы толькі, у якой гэта частцы горада і як адсюль выбрацца, хаця яна і не была ўпэўненая, што дагэтуль знаходзіцца ў Менску. Панна Пракшына паспрабавала выслабаніць запясці, але дарэмна: нават штодзённая гімнастыка не дапамагала – ліхадзеі накруцілі столькі вузлоў, што і з дапамогай, відаць, разблытваць іх давядзецца доўга. Калі ўвогуле давядзецца. Яўгенія Канстанцінаўна ўсхліпнула, але ўцягнула пыл і спалохалася, што зараз пачне кашляць і тады зусім задушыцца ў гэтым мяху. Таму яна забараніла сабе страчваць самавалоданне і прыціхла.

Абы з Тэдзі ўсё было добра. Яна нават не паспела ўбачыць, ці дабег ён да кандытарскай альбо кінуўся яшчэ кудынебудзь. Толькі б не згубіўся. А раптам ён кінецца цераз дарогу, а там рамізнік? Нават жа не ўбачыць яго, такога маленькага і шэранькага, зусім зліваецца з брукаванкай, толькі залатая кудлатая галава мільгае. Панна Пракшына ўявіла на імгненне грукат цяжкіх колаў і жаласнае екатанне. Жах, нельга пра гэта думаць. Яна не будзе думаць, і яно не здарыцца. Вось, лепей так: Агапка абавязкова потым будзе выходзіць з дому – бабуля, як зазвычай, пашле яе па нейкай справе, не бывае так, каб пані Канстанцыя не зрабіла пакаёўцы з дзясятак найважнейшых даручэнняў на дзень! Тады дзяўчына ўбачыць psa і адразу забярэ яго дамоў. Вось так добра, так і будзе.

Але, напэўна, яе спахопяцца раней за Тэдзі. Толькі б прыгадалі пра яго, небараку, калі зробіцца ясна, што панна Пракшына знікла. Абы ён нікуды не збег, а сядзеў каля іх дома, каб шчанюка было відаць і з акна, і адразу па выйсці з параднага. Яўгенія Канстанцінаўна зноўку захвалявалася, стала хапаць ротам рэшткі паветра, якое трапляла скрозь радно, і адчула, як пачынае круціцца ў галаве. Спакойна. Трэба падумаць пра штосьці іншае, пра што заўгодна, толькі не пра Тэдзі. Навошта яны ўвогуле выходзілі? Ах вось што: яна ішла пабачыцца з нягоднікам Падгорскім. Але зараз дзявіца аддала б усё што заўгодна, каб іхняя сустрэча адбылася. І было б усё зусім не так, як меркавала панна Пракшына адразу, пакуль ішла да кандытарскай.

Цяпер дзявіца ведала, што менавіта з гэтым чалавекам поруч яна жадае пражыць усё сваё жыццё. Якая ж бязглуздая гэтая Каця, замуж зазбіралася, вядома ж! Няхай збіраецца і далей, толькі Яўгеніі Канстанцінаўне ўсё зразумела без залішніх слоў. І як яна толькі адразу не здагадалася? Відаць, трэ было апынуцца з мяхом на галаве, каб розум і позірк яе праясніліся. Падгорскі збіраўся ажаніцца не з якой-небудзь бесклапотнай рагатушкай, а з ёй, з самой паннай Пракшыной. Навошта ж яшчэ яму пышыраць business

і з’ядноўвацца з кімсьці ў лесапільнай вытворчасці? Ясна, што за намёкі. Напэўна і ў Вянгржэцкага ён сядзеў не проста так, а пільнаваў яе. Ды толькі вось не заўважыў Андрэй Вікенцьевіч, як дзявіцу пад самым носам у яго ды ў бацькоў ейных схапілі, заткнуўшы рот, каб не ўзняла крык, ды павалаклі ў процілеглы бок. А там зрушылі ў падваротніцу і, даўшы кругаля, запхнулі ў нейкую павозку, звезлі прэч. Як толькі гэта магло атрымацца на адным з самых тлумных скрыжаванняў? Хаця і не так ужо дзіўна – паабедзенная стома, няспешныя справы, кожны заняты сабой. Толькі яе панесла ліха абы-куды. А мабыць, і не было Падгорскага ў кандытарскай? Каляскі з пачварным Міро відаць не было. Ну вось, тады яна выйшла з дому ўвогуле дарэмна. Мо не збіраўся ён чакаць дзявіцу, і ўсё гэта яна толькі што выдумала?

Але былі ў яе і іншыя тэмы для абдумвання. Яўгенія Канстанцінаўна не магла ніяк зразумець, навошта яе выкралі. Чыіх рук з няпоўнай колькасцю пальцаў была гэтая справа, яна ўжо здагадалася. Цягнуць яе дапамагаў крывалапаму і рабаціністы хлопец, які балюча ўтыркаў ёй пальцы паміж рэбраў. Калі ж яна намагалася вырвацца і стукнула яго абцасам у шчыкалатку, дык бандыт увогуле даў дзявіцы ў каршэль. Так з ёю яшчэ ніколі не абыходзіліся, таму панна Пракшына далей вырашыла паводзіцца больш сціпла: а раптам гэта толькі пачатак? Усё ж памятала яна, што ліхадзеі гэтыя ўчынілі і з жоўтаквіточніцай, і з іхнім фурманам, няхай ён і сам забойца ды рабаўнік.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Адрес отправителя – ад
Адрес отправителя – ад

Манана, супруга важного московского политика, погибла в автокатастрофе?!Печально, но факт.И пусть мать жертвы сколько угодно утверждает, что ее дочь убили и в убийстве виноват зять. Плоха теща, которая не хочет сжить зятя со свету!Но почему нити от этого сомнительного «несчастного случая» тянутся к целому букету опасных преступлений? Как вражда спонсоров двух моделей связана со скандальным убийством на конкурсе красоты?При чем тут кавказская мафия и тибетские маги?Милиция попросту отмахивается от происходящего. И похоже, единственный человек, который понимает, что происходит, – славная, отважная няня Надежда, обладающая талантом прирожденного детектива-любителя…

Наталья Николаевна Александрова

Детективы / Иронический детектив, дамский детективный роман / Иронические детективы / Криминальные детективы