Эдман Хойл
(1672-1762) — ангелец, аўтар шматлікіх кніг, прысвечаных гульням.Фрэнолаг
— гл. каментар да апавядання «Д'ябал пярэчання».Сэн-Жэрменскае прадмесце
— арыстакратычны раён Парыжу на паўднёвым беразе Сены.Пале-Раяль
— палац з садам у Парыжы, пабудаваны ў 1629-1634 гадах для кардынала Рышэльё.Тэатр «Вар'етэ»
— парыжскі тэатр вадэвіля, заснаваны ў 1807 годзе.Праспер Жаліё Крэбіён
(1674-1762), французскі драматург, аўтар п'есы «Ксеркс» (1714), знакамітай гучным правалам.Томас Лоў Нікалс
(1815-1901) — амерыканскі доктар і грамадскі дзеяч.Альфонс дэ Ламарцін
(1790-1869) — французскі паэт-рамантык, гісторык і палітычны дзеяч. Гл. таксама каментар да эсэ «Паэтычны прынцып».«Страціла былое гучанне першая літара»
— цытата ўзятая з паэмы Авідыя «Фасты».Журдэн
— герой камедыі Мальера (1622-1673) «Мешчанін у дваранстве».Франсуа Эжэн Відок
(1775-1857) — французскі злачынца, які пасля зрабіўся прыватным дэтэктывам.Праўда
— не заўсёды на дне глыбокага калодзежа — выслоўе пра тое, што праўда знаходзіцца на дне калодзежа, прыпісваецца Дэмакрыту.Жорж Кюўе
(1769-1832) — французскі натураліст, які займаўся класіфікацыяй жывёльнага свету.Неўшатэль
— горад на поўначы Францыі.Лаверна
— старажытнарымская багіня прыбытку, апякунка злодзеяў.«Адмаўляць тое, што ёсць, і разважаць пра тое, чаго не існуе»
— выказванне з рамана Ж. Ж. Русо «Юлія, або Новая Элаіза».
Сфінкс
У той час, каліў Нью-Ёрку лютавала халера...
— маецца на ўвазе эпідэмія пачатку 1830-х гадоў.
Чалавек натоўпу
Жан Лабруер
(1645-1696) — французскі пісьменнік-мараліст. Цытата ўзятая з яго працы «Характары, альбо Норавы нашага стагоддзя» (1688).Горгій
(каля 428-375) — старажытнагрэцкі філосаф і рытар.Эўпатрыды
— найстаражытнейшая атычная арыстакратыя; паводле традыцыі, заснавальнікам гэтага класа лічыўся Тэсей.Лукіян з Самасаты
(каля 120-180) — старажытнагрэцкі пісьменнік-сатырык. У дыялогах пад назвай «Выявы» (11) Палістрат, сярод іншага, кажа наступнае: «I такія вось жанчыны падобнымі мне падаюцца да егіпецкіх храмаў: і ў іх бо сам храм прыгожы і велічны, камянямі каштоўнымі ўпрыгожаны, золатам і роспісам расквечаны, але ўнутры, калі будзеш імкнуцца ўбачыць самое боства, паўстане малпа, ібіс, казёл ці кот».Квінт Септымій Флорэнс Тэртуліян
— гл. каментар да апавядання «Берэніка».Морыс Рэц
(1779-1857) — нямецкі мастак, аўтар ілюстрацыяў да гётэўскага «Фаўста».«Садок душы»
— кніга «Садок душы з дадаткам некалькіх маленькіх прамоваў» належыць страсбургскаму друкару Егану Грунінгеру (1450-1530). Паводле А. Нікалюкіна, По, хутчэй за ўсё, ведаў яе з другіх рук, бо яна не змяшчае нічога «гнюснага».
Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасці
Джозэф Хол
(1574-1656) — ангельскі біскуп, пісьменнік-мараліст і сатырык. Цытата ўзятая з кнігі «Сатыры» (1597).«Лісты Юніюса
» — ананімныя сатырычныя лісты, што друкаваліся ў лонданскім часопісе Public Advertiser у 1769-1772 гадах і ў якіх утрымлівалася крытыка ўраду.Жалезная Маска
— загадкавы вязень часоў французскага караля Людовіка XIV, які ніколі не здымаў з твару маску і памёр у Бастыліі ў 1703 годзе. Паводле адной з версіяў, гэта быў брат караля Людовіка XIV.Томас Бартолін
(1616-1680) — дацкі доктар, матэматык і багаслоў.«Квартальны
» — тут і ніжэй абыгрываюцца назвы найбуйнейшых брытанскіх і амерыканскіх часопісаў.Парфірый Фінікійскі
(233 — каля 304), — старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік.Ямвліх
(каля 280-330) — сірыйскі філосаф-неаплатонік, які каментаваў працы Платона ў эзатэрычным духу.Плотын
(204-270) — старажытнагрэцкі філосаф, заснавальнік неаплатанізму.Прокл Дыядох
(412-485) — старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік, кіраўнік Платонаўскай Акадэміі, пры якім неаплатанізм дасягнуў свайго апошняга ўзлёту.Гіерокл
(V ст.) — александрыйскі неаплатонік, знакаміты каментарамі да выслоўяў Піфагора.Максім Тырскі
(II ст.) — старажытнагрэцкі філосаф-неаплатонік.Сірыян Александрыйскі
(канец IV — пачатак V ст.) — старажытна-грэцкі філосаф, прадстаўнік Афінскай школы неаплатанізму, каментатар Платона і Арыстоцеля.Ан Рабэр Жак Цюрго
(1727-1781) — французскі палітычны дзеяч і эканаміст.Рычард Прайс
(1723-1791) — ангельскі філосаф-мараліст і эканаміст.Джозэф Прыстлі
(1733-1804) — ангельскі натураліст і філосаф-матэрыяліст.Жан Антуан Кандарсэ
(1743-1794) — французскі асветнік, дзеяч французскай буржуазнай рэвалюцыі.Анна Луіза Жэрмена дэ Сталь
(1766-1817) — французская пісьменніца.