Гамеамерыя
— тэрмін філасофіі Анаксагора, складаны, бясконца дзялімы, але пры гэтым найменшы элемент нейкай матэрыяльнай якасці.Яўсевій Кесарыйскі
(каля 263-340) — адзін з бацькаў царкоўнай гісторыі.Арый
(256-336) — александрыйскі гісторык царквы, заснавальнік адной з ранніх ерасяў — арыянства.Нікейскі сабор
— царкоўны сабор, скліканы рымскім імператарам Канстанцінам у 325 годзе дзеля барацьбы з ерасямі. На гэтым саборы было асуджанае арыянства і выпрацаваны «сімвал веры».П'юзеізм
— вучэнне ангельскага тэолага Эдварда Буверы П'юзі (1800-1882), вядомае як Оксфардскі рух, ці Каталіцкае адраджэнне ў ангельскай царкве.Гамузія і гамуёзія
— два погляды на Ісуса Хрыста. Паводле першага, Хрыстос тоесны з Богам-бацькам, паводле другога — толькі падобны да яго.Джыявані Чымбаўэ
(каля 1240-1302) — італьянскі мастак і стваральнік фларэнтыйскіх мазаік.Арпіна
— італьянскі мастак Джузэпэ Чэзары (каля 1568-1640), празваны кавалерам д'Арпіна.Віторэ Карпача
(каля 1465-1522) — італьянскі мастак Ранняга Адраджэння, прадстаўнік венецыянскай школы.Агастына
— магчыма, маецца на ўвазе Агастына дзі Джавані (XIV ст.), італьянскі скульптар перыяду позняй готыкі.Мікеланджэла да Караваджа
(1571-1610) — італьянскі мастак, рэфарматар еўрапейскага жывапісу XVII ст., адзін з найбуйнейшых майстроў барока.Франчэска Альбані
(1578-1660) — італьянскі мастак балонскай школы.Ян Стэйн
(1626-1679) — нідэрландскі мастак, які лічыцца самым дасціпным майстрам нідэрландскага жанравага жывапісу.Бендыда
— фракійская багіня-паляўнічая, якая часам атаясамлівалася з Артэмідай.Бубастыда
— егіпецкая багіня, дачка Ісіды і Асірыса, выяўлялася з кашэчай галавой, на якой ляжала поўня, раздзеленая змяёй вертыкальна папалам.Эсхіл
(525-456 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі драматург; антычныя навукоўцы налічвалі ў яго спадчыне 90 драматычных твораў, з якіх да нас дайшло сем.Ісэй з Халкіды, ці Ісэй Афінскі
(каля 420-350 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі аратар, адзін з дзесяці кананічных афінскіх аратараў. Да насдайшлі 12 яго прамоваў, вядомыя назвы яшчэ 42.Лісій
(каля 445-380 гг. да н. э.) — афінскі аратар, якому прыпісваецца 425 прамоваў, з якіх дайшлі 34, прычым, верагодна, не ўсе аўтэнтычныя.Тэафраст
(каля 370-288/285 гг. да н. э.) — старажытнагрэцкі філосаф, аўтар больш чым 200 працаў па прыродазнаўстве.Апалоній Пергамскі
(262-190 гг. да н. э.) — разам з Эўклідам і Архімедам — адзін з трох найбольш значных старажытнагрэцкіх матэматыкаў. Яго галоўная праца ў васьмі частках прысвечаная канічным сячэнням, восьмая частка гэтай працы да нас не дайшла.Піндар
(522 — каля 422 гг. да н. э.) — адзін з самых значных старажытнагрэцкіх лірычных паэтаў. З яго шматлікіх твораў да нас дайшло толькі 45 одаў і каля 300 урыўкаў рознага зместу.Гамэр Малодшы, альбо Візантыйскі
(III ст.) — старажытнагрэцкі паэт, які ўваходзіў у Александрыйскую плеяду.Элмак
— лонданскі арыстакратычны клуб, які існаваў з 1764 года.
Акуляры
«Хронікі
» — маюцца на ўвазе чатыры кнігі «Хронік» Жана Фруасара (каля 1337-1410), французскага паэта і гісторыка XIV стагоддзя.Луцый Апулей
(II ст.) — рымскі пісьменнік і філосаф. Аднак прыведзеная цытата ўзятая з «Сатырыкону» Петронія (I ст.).Яе не ведаць — значыць быць нікім
— Перафразаваная цытата са «Страчанага Раю» Джона Мілтана, дзе Сатана кажа: «Not to know me, argues yourself unknown» (IV, 830; «Мяне не ведаць — значыць быць нікім»).Антарэс
— альфа ў сузор'і Скарпіёна, адна з найярчэйшых зорак у начным небе.Нінон дэ Ланкло
(1615(23?)-1705) — французская куртызанка, пісьменніца, гаспадыня літаратурнага салону, якая да самай смерці ў глыбокай старасці славілася нечуванай прыгажосцю. Пра яе хадзіла шмат свецкіх анекдотаў. Напрыклад, апавядалася, што яе сын, аддадзены чужым людзям на выхаванне, сустрэў яе аднойчы ў парку Цюільры, калі ёй было 56 гадоў, і да бяспамяцтва закахаўся. Дазнаўшыся, што дама даводзіцца яму маці, юнак павесіўся.«Атэла
» — опера італьянскага кампазітара Джаакіна Расіні (1792-1868), пастаўленая ў Неапалі ў 1816 г.«Капулеці
» — маецца на ўвазе опера «Капулеці і Мантэкі» італьянскага кампазітара Вінчэнца Беліні (1801-1835), пастаўленая ў Венецыі ў 1830 г.Сан-Карла
— оперны тэатр у Неапалі на тысячу месцаў, адзін з самых вялікіх у Еўропе ў XIX ст.«Самнамбула
» — опера В. Беліні, пастаўленая ў Мілане ў 1831 г.Марыя-Феліцыя Малібран
(1808-1836) — французская спявачка (кантральта), аўтарка шэрагу вакальных твораў.
Анёл Надзвычайнасцяў
Рычард Гловер
(1712-1785) — ангельскі паэт, знакаміты баладай «Дух адмірала Хозьера». Эпічная паэма «Леанід» выйшла ў 1737 годзе.