Читаем Белая муха, забойца мужчын полностью

Я маўчаў. Мне было ўжо абсалютна да задніцы, ці па праве валодалі мае даўно падохлыя продкі гэтай будынінай. Я ведаў, што хто б ні распараджаўся тут стагодзьдзі таму — цяпер Замак належыць Босай і яе дзеўкам. І будзе належаць да самага канца, што б ні адбылося. Бывае час, калі ўсё здараецца апошні раз, і гэты апошні раз надышоў.

«Ты сам не разумееш, у якую сур’ёзную гульню ты ўвязаўся, — сумна прамовіў Р-скі, штурхаючы мяне да крэсла канцом свайго музэйнага мяча. — Я табе спачуваю, хоць ты і пёс убогі. Тут такія сур’ёзныя паны паміж сабой разьбіраюцца, што табе і ня сьнілася, кукла ты цыркавая. Мы тут пагутарылі зь іх чалавекам…» Р-скі задумаўся, зірнуўшы на дзьверы, і прамовіў разважліва, быццам гаворачы да кагосьці іншага, не да мяне.

«Ну, не цяпер, дык праз паўгода… Усё роўна яны прыйдуць. І ўсё скончыцца. Але кожны атрымае сваё…» Ён страпянуўся, паказытаў мячом маё падбародзьдзе: «Прызнай, га, Якуцкі? Інакш я павешу цябе, зараз жа, у двары. Павешу як блудлівага пса, як кошку за хвост. А прызнаеш — памрэш як шляхціч».

Мне было страшна. Ніколі і нідзе я ня меў такога шчасьця і такога жаху, як тут, у Замку. Я сядзеў, баючыся нават варухнуцца, і адчуваў, як меч халодным вострым пальцам гладзіць мне шчэць. Мне хацелася памачыцца, але не казаць жа было пра гэта Р-скаму, гэтаму псіху, які мог бы не стрымацца і зрабіць са мной тое самае, што з Джэкам Патрашыцелем, жанчынай, якая некалі, яшчэ дзяўчом, села ў таксі і прыехала ў Замак. Я падумаў пра яе, і зноў на вочы набеглі сьлёзы, дурныя ўбогія сьлёзы. Р-скі меў рацыю, я быў ніхто, слабы і нікчэмны мужычок, ня здольны ні на гераізм, ні на ўцёкі.

«О, што я бачу, — узрадаваўся Р-скі. — І гэты панок прэтэндаваў на Замак? Ды ты б у падзямельлях, у якіх я блукаў сёньня ўсю ноч, абасраўся б ад страху! Дзеўка ты! Баба! Дык прызнаеш? Давай, Якуцкі, кажы, у мяне яшчэ справаў багата! Або я павешу цябе, павешу, усё роўна кожны труп, які тут заўтра знойдуць, сьпішуць на гэтых пачварын!»

«Добра. Замак ня мой, — сказаў я ціха, і твар Р-скага пасьвятлеў ад задавальненьня. — Але і ня твой, таму што…»

«Што таму што? — закрычаў Р-скі. — Гэта мой Замак! Мой, гаўнюк, мой, і заўжды быў маім, і ні адна баба…»

А баба між тым зьявілася на парозе. Маладая баба ў брудна-белай, разарванай унізе сукенцы. Босая баба з Фалічным Сымбалем у цьвёрдых і тонкіх руках. Голыя ногі глядзелі на мяне сваімі нахабнымі каленямі, і не было нікога ні ў Замку, ні ва ўсёй гэтай краіне, ні ў цэлым сьвеце, хто мог бы прымусіць мяне адвесьці ад іх свае мокрыя вочы.

«Пакладзі рэліквію, — сказала яна Р-скаму. — Музэйная рэч. Не хачу, каб пра маіх дзевак думалі, што яны крадуць у музэях».

Р-скі спалохана азірнуўся, схамянуўся, але меч не паклаў. Наадварот, ён скочыў да мяне і занёс яго над маёй галавой.

«Толькі пальні ў мяне, паблядушка, — прамовіў ён са шляхецкай годнасьцю. — Апушчу яму на галаву. Гляджу, вы тут сьпеліся? Пасасала ў яго ўжо? Думаеш, у шляхціча сасала? Неее… У сабакі ты сасала!»

Босая не зьвярнула на яго ўвагі, зрабіла крок наперад і сказала, як заўжды, гледзячы мне проста ў вочы: «Зь дзеўкамі ўсё ў парадку, калі ты гэта хацеў у мяне спытаць. Толькі Джэка нашага, Патрашыцеля, не магу знайсьці».

«Яе забілі, — сказаў я, адвярнуўшыся. — Няма больш Джэка».

«Хто?» — спыталі бровы Босай. «Ён,» — адказалі мае. Босая хмыкнула, і праз імгненьне Тадэвуша Р-скага больш не было на сьвеце. Прынамсі, на гэтым. Сьвет, куды ён выправіўся, быў значна прасьцейшы. Там былі вострыя шаблі, і быстрыя коні, і ліхія вусы, і тысячы Ганнаў гарэлі, кожная пры сваім дрэве, кожная намертва прывязаная вяроўкай, прыгожыя вузлы, завітыя языкі полымя… Забіты жанчынай, ён ляжаў проста перада мной, сьціскаючы ў руках двухручны меч, і на твары ягоным была такая крыўда, быццам яму так і не далі разгадаць апошні сканворд.

Бывае, надыходзіць час, калі ўсё апошні раз і больш не паўторыцца.

«Люба знайшла пляны з падземнымі хадамі, — таропка сказала Босая. — Так што ня бойся, Грыльдрыг, у іх ёсьць, куды ісьці. А ў нас з табой наперадзе цудоўная ноч. Хадзем прагуляемся, у мяне тут засталася яшчэ адна справа».

Я пайшоў за ёй. Што мне яшчэ заставалася рабіць? Замак кіраваў мной — бо час уладароў прайшоў, цяпер будынкі загадваюць людзям, куды ісьці. Людзям і жанчынам са зброяй у руках. А тахканьне гадзіньніка гэтай гісторыі рабілася ўсё гучнейшым. Толькі мы ня чулі яго, аглухлыя пераможцы, сьляпыя гаспадары жывога і відушчага Замка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Оптимистка (ЛП)
Оптимистка (ЛП)

Секреты. Они есть у каждого. Большие и маленькие. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит. Жизнь Кейт Седжвик никак нельзя назвать обычной. Она пережила тяжелые испытания и трагедию, но не смотря на это сохранила веселость и жизнерадостность. (Вот почему лучший друг Гас называет ее Оптимисткой). Кейт - волевая, забавная, умная и музыкально одаренная девушка. Она никогда не верила в любовь. Поэтому, когда Кейт покидает Сан Диего для учебы в колледже, в маленьком городке Грант в Миннесоте, меньше всего она ожидает влюбиться в Келлера Бэнкса. Их тянет друг к другу. Но у обоих есть причины сопротивляться этому. У обоих есть секреты. Иногда раскрытие секретов исцеляет, А иногда губит.

Ким Холден , КНИГОЗАВИСИМЫЕ Группа , Холден Ким

Современные любовные романы / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Романы