Лабыш.
Дзяўчыне ж трэба са слязьмі замуж выходзіць. Калі каторая, кажуць, на вяселлі сваім не плача, дык потым замужам адплача тое.Яніна.
Каб мяне аддавалі за Лявона, то я і не думала б плакаць.Анатоль.
Што пра таго злачынца думаць: яму ўжо не вярнуцца з турмы жывому.Надзя.
А суда яшчэ не было, так што невядома, колькі прысудзяць. (Янук.
Пакуль суд, здароўе ўсё вымуць.Анатоль.
Прыданыя на двары ўжо.Яніна.
Усё роўна не буду жонкай Ганецкага.Янук.
Дык што нам рабіць? Пачынаць вяселле ці дахаты ісці?Марыля.
Але радня пазбіралася, суседзі, і ходзяць усе па двары, як непрыкаяныя.Анатоль.
Ёй, відаць, прыемна народ круціць. (Лабыш
(Марыля
(Ляснічыха.
Да пачуе цябе гасподзь у дзень пячалі і абароне цябе імя бога.Яніна.
Прыйшлі ўсё-такі, не падвялі… А ці ж прынеслі тое, што я вас прасіла?Ляснічыха.
А плата?Яніна.
Вось вам. (Ляснічыха.
А ён з чыстага золата?Яніна.
З чыстага. Там проба, глядзіце, ёсць.Ляснічыха
(Яніна.
А з чым прыняць гэта, скажыце?Ляснічыха.
З гарэлкай, і не бойся, як заснеш усё адно.Яніна.
Вельмі дзякую вам. Вы мяне выратавалі. Цяпер я іх не баюся.Голас знадворку.
Гой, гой, вяселле да пятніцы!Ляснічыха.
Ужо і прыданыя ў хату ідуць. Спасі госпадзі, бо не стала праведнага паміж сынамі чалавечымі.Лабыш.
О, нешта ж нядобрае будзе: Ляснічыха на вяселле зайшла.Янук
(Марыля
(Яніна.
Што з таго плачу майго, калі на яго ніхто ніякай увагі не звяртае. Не буду больш і твару свайго слязьмі псаваць.Дзед Струкач.
Добры дзень у хату!Лабыш.
Хто з просам, а хто першы з носам.Дзед Струкач.
А я не прыйшоў вашай гарэлкі напіцца, паглядзець прыйшоў.Лабыш.
Няўжо ж ты за свой век яшчэ мала вяселляў бачыў?Дзед Струкач.
Шмат бачыў у добрых людзей — захацеў паглядзець у багатых.Альжбета.
Хоць жа і гора ў нас з табой, Любка, але давай прыпяём гаспадару, калі ён такі ганарысты.Люба.
Правільна, цёця: мы свайго гора не паправім тым, што пець не станем. Сваёй жалобай мы толькі ворагаў нашых цешыць будзем. (Лабыш
(Базыль
(Янук
(Дзед Струкач.
Нявест паважаюць, усяляк услаўляюць, а жонак потым б’юць і плакаць не даюць.Янук
(