Люба.
Быць не можа — прыйдзе і на іх ліха нейкае.Яніна.
Дзяўчаткі, сястрыцы! (Надзя.
Ціха, Янечка.Яніна.
Утаплюся, павешуся, усё роўна адзін канец… Лявонка, любы! Што рабіць?!Лявон.
Янечка, мілая!..Люба.
Пойдзем, Надзя. (Лявон.
Бяжым адгэтуль.Яніна.
А куды? Дзе мы дзенемся?Лявон.
У горад пойдзем. Рукі ёсць, не прападзём.Яніна.
Што рукі? Дзе мы галаву прыхінём. Няшчасная я. (Лявон.
Няўжо ж двое жывых людзей, здольных да працы, не знойдуць сабе прытулку на зямлі… Калі ты верыш мне, дык чакай. Я знайду месца. Тут не знайду, за граніцу пойдзем, у Расею перабяромся.Базыль
(Лявон.
За што?Базыль.
Камендант нагайкай Тафіля стаў біць, што той каровы не даваў. А Адась з Міхасём уступіліся за яго, дык іх абодвух і схапілі.Альжбета.
А божачка! А мілы мой! Сыночка арыштавалі! Людцы, ратуйце! А божа ж мой!Альжбета
(Камендант.
Ідзь до сту д’яблув, холера!Адась.
Ціха, мама, я вярнуся.Альжбета.
Толік, што ж гэта робіцца такое?Анатоль.
Адкуль я ведаю! Знаць, супроць улады пайшлі.Камендант.
Забраць і тэго. (Ганецкі.
О, панове, што значыць закон парушыць.Анатоль.
Гэта і ўсім будзе, хто па іх следзе пойдзе.Яніна.
Лявонка! (Анатоль.
Дамоў марш, стыдніца.Лявон.
Бывай, Янечка.Альжбета.
Сынок мой, зноў турма табе. (Надзя
(Люба.
Адальюцца ім нашы слёзы.Максім.
Ах вы, сабакі! (Адась.
Максім.Янук.
Апамятайся! (Максім.
Пусці! Я іх усіх…Камендант.
Взёнць!Максім.
Я табе вазьму!Дзед Струкач.
Максім! Бяжы!Дзед Струкач
(Камендант
(Міхась.
Бывай, Люба.Люба.
Нічога, Міхаська, трымайся, буду чакаць.Альжбета.
А божачкі! Закавалі. (Адась.
Пакуль паны будуць — торбы і турмы не пазбегнеш.АКТ ТРЭЦІ
Карціна чацвёртая
Анатоль.
Ну, ужо і малады едзе, чуваць. Музыка аж разлягаецца.Яніна.
А божачкі, а міленькія! Што ж мне рабіць цяпер? Дзе ж мне дзецца?Лабыш
Марыля.
У мяне ўсё гатова.Яніна.
Нашто ж я на свет нарадзілася, няшчасная? Чаму ж мяне, маленькую, хвароба не скасіла якая? Для чаго ж мне жыць зараз? (Янук
(Лабыш.
А каб ты здароў быў, сваток! Няўжо ж ты за свой век не прывык яшчэ да бабскіх слёз.Янук.
Не, мілыя, яшчэ не бачыў я, каб так маладая плакала. Яна ж галосіць, нібы са светам развітваецца.