Лабыш.
Хараство з гадамі ў кожнага праходзіць, а багацце не кожнаму харошаму даецца. Падумай, я ж ліха табе не жадаю.Яніна
(Лабыш.
Дачушка! Апамятайся, што ты гаворыш!Яніна.
Ён жа католік.Лабыш.
І ты каталічкай будзеш.Яніна.
Ды ён не чалавек. Ён як ваяваў з бальшавікамі, дык, кажуць, і мірных людзей грабіў.Лабыш.
А хто гэта грабе ад сябе? Адна курыца і тая зярняткі падбірае.Яніна
(Лабыш
(Яніна
(Лабыш
(Яніна
(Лабыш.
Я дзягай зараз пашкадую цябе, неслуха такога!Яніна.
Біце мяне, забіце мяне, толькі не аддавайце за Ганецкага.Лабыш
(Яніна.
Хоць на кавалкі пасячыце мяне, усё адно не пайду за нялюбага! (Лабыш
(Жабрак.
Пахвалёны ў хату! (Лабыш.
Ідзі, ідзі, дзед! Няма чым дарыць цябе тут. На ўсіх гультаёў хлеба не настараешся.Жабрак.
Людзі кажуць, не дай і не лай.Лабыш.
А не аблай вас, дармаедаў, дык вы кожны дзень будзеце прыходзіць.Жабрак.
Ты ўсё скупішся, чалавеча, золата копіш, а не ведаеш, што ў гэтым твая пагібель.Лабыш.
Ты мне зубоў не замаўляй, бо ўсё роўна нічога не дам за тваю балбатню.Жабрак
(Лабыш.
Бач ты, вучыць яшчэ мяне ўздумаў.Надзя.
Копы я кончыла растрасаць і пракосы ўсе за Лявонам разбіла, што цяпер рабіць?Лабыш.
Сядзь, я хачу пагаварыць з табой.Надзя
(Лабыш.
Нядаўна я быў сведкай непрыстойнай выхадкі майго сына.Надзя.
Я тут не вінавата зусім.Лабыш.
Так, але гэта значыць, што ён любіць цябе.Надзя.
Хто шчыра любіць, той пахабных думак не носіць у галаве.Лабыш.
І ўсё ж такі ты падабаешся яму.Надзя.
Даю слова, што вам няма ніякай прычыны непакоіцца: і Толік мяне браць не будзе, і я за яго не пайду.Лабыш.
Дачушка мая! А я зусім не супраць вяселля вашага. Наадварот, я ўсёй душой хачу гэтага.Надзя.
Вы хочаце нахлебніцу нявесткай сваёй зрабіць?Лабыш.
А ты не бедная, у цябе дваццаць тысяч злотых на кніжцы ляжыць.Надзя.
Адкуль у мяне тыя грошы ўзяліся, цікава?Лабыш.
Спадчына ад бацькоў.Надзя.
Дык я такая багатая? А чаму вы не гаварылі мне пра гэта?Лабыш.
Я хацеў уберагчы цябе ад розных басякоў і жулікаў і выдаць замуж за чалавека, вартага цябе.Надзя.
Значыць, вы бераглі мяне для свайго сына?Лабыш.
А чаму б вас ды не пажаніць? Ну, бяры свае паперы: ты ўжо паўналетняя і павінна сама здымаць працэнты. (Надзя.
За тое, што вы мяне выгадавалі і грошы ўсе мае захавалі, я вам шчыра дзякую, а што да нашай жаніцьбы з Толікам, дык з гэтым нічога не выйдзе.Лабыш.
Чаму? Ты яшчэ за ўвесь час, як жывеш тут, не прывыкла да яго?Надзя.
Прывыкла, але я не люблю яго.Лабыш.
Што гэта за любоў такая, не разумею? Мне некалі сказалі, едзь туды, там удава багатая, паўтары валокі зямлі мае, я і паехаў. Прыехаў, гляджу — баба, не старая яшчэ, дзяцей няма, у хустцы, у спадніцы — ну што з яе хацець? Узяў і ажаніўся. Во як было некалі. А цяпер як жэняцца, дык глядзяць, каб і харошую, і багатую ўзяць. Дзе ж ты падбярэш такія цялежкі?Надзя.
Не ў харастве справа зусім. Калі глядзець на хараство, дык і Толік не брыдкі.Лабыш.
А ў чым справа?Надзя.
У тым, што я люблю другога.Лабыш.
Дык хто ж ён, твой каханы?Надзя.
Адась.Лабыш.
Адась?!Надзя.
А што? Ён хоць і не такі багаты, але ж гаспадар усё-такі. Да таго ж ён вучаны: паўшэхную школу скончыў на пяцёркі і на гандлёвых курсах у горадзе быў.Лабыш.
І не выйшла з яго ні гаспадара, ні гандляра: гаспадаркі больш усяго брат глядзіць, а ён замест гандлю палітыкай займаецца.Надзя.
Адкуль вы ведаеце, што ён палітыкай займаецца?Лабыш.
Сядзеў тры гады ў турме за лістоўкі? Сядзеў. Думаеш, ён перамяніўся пасля гэтага? Не верыцца мне! Калі ўдасца жарабё з лысінай, дык і здохне такім… Я табе, Надзя, як і роднай дачцэ сваёй, ліха не жадаю, і калі ты розум мець будзеш, дык ты за Толіка замуж пойдзеш. Прадумай толькі добра нашу размову з табой. (