Міхась.
А ты, Адась, у мяне за першага шафера.Надзя.
Добра. А вы будзеце тады ў нас першымі сватамі.Адась.
Правільна, каб у даўгу не застацца. Згода?Міхась.
Згода!Янук.
О! Ці не заручыны тут? Неяк быццам вяселлем пахне.Люба.
А вы не памыліліся, дзядзька.Максім.
Ды тут аж два, відаць. Гэта някепская рэч.Альжбета
(Янук.
Каб ты ў пятлю дзе ўлезла, як я ў тваю сенажаць лез! Гэта ты ў маю ўбілася, зайздросніца, а я ўсяго на старое месца колікі пазаганяў! Спытайся ў Адася, калі не верыш, мы перамералі з ім нашы надзелы.Альжбета.
Адась там глядзеў надта! Ён такі, што і сваё аддаць можа.Максім.
Маўчы, матка, усё правільна: і я быў пры гэтым.Адась.
Як табе не сорамна, мама, сваю віну на некага ўскладаць?Янук.
А што, вось жа і дзеці не дадуць салгаць.Альжбета.
А, не ведаю я цябе, злодзея! Лес ідзі красці.Янук.
У лесе ўсе крадуць, і ты не лепшая. Але табе няма чым укалоць мяне, асва ты.Марыля
(Альжбета.
Нашто тыя каменні — мы іх гноем, гноем. (Люба.
Пабягу і я за імі.Адась.
Не трэба маладым ісці: старыя там і адны справяцца. А ўжо калі спатрэбіцца дапамога, тады ўсе разам пойдзем. А пакуль што я наглядаць буду. (Міхась.
Дык гэта праўда, пане Яне, што вы ў казённым лесе з дрэвам папаліся?Янук.
Праўда. Сасну на дошкі спусціў ноччу, і якраз жа лесніка з аб’ездчыкам бура нагнала.Максім.
Ну і што будзе?Янук.
Нічога. Перайшоў у католікі, дык і калоду тую дамоў прывёз і па ўсім судзе ўжо.Люба.
І вы, дзядзька, далі сябе апалячыць?! Проста не хочацца верыць у гэта.Янук.
А мяне ксёндз не апалячыў праз сваю веру: я быў беларус, ёсць беларус і буду беларус. Не на таго нарваўся.Надзя.
А куды вы цяпер маліцца хадзіць будзеце: у царкву ці ў касцёл?Янук.
Не хадзіў я ў царкву асабліва, а ў касцёл і не думаю.Максім.
З гэтай верай дык аж смешна іншы раз. Мой дваюрадны брат Андрэй, што з Міхайлава, ажаніўся з каталічкай. І яны з жонкай зрабілі такую ўмову: як народзіцца дзяўчынка, хрысціць яе ў касцёле, калі хлопчык — у царкве. І вось нарадзілася адна дзяўчынка — ахрысцілі ў касцёле, другая — таксама. Затым бог дае ім трэцюю. Ну, тут Андрэй і кажа: «Стоп, гэту ў царкву павязём, хопіць каталікоў ужо». І павезлі кумы, куды гаспадар загадаў. Як прывезлі ад папа, дык матка ані блізка грудзі дзіцяці даваць… «Ну і не давай сабе, — кажа Андрэй, — я яе і на кароўім малацэ выгадую».Базыль.
От жа пагналі бабы паліцыянтаў з поля — аж толькі іх пяты барабанілі, як уцякалі.Міхась.
І куды яны пабеглі?Базыль.
У вёску з таго канца.Янук.
Ну, мінула адна бяда.Міхась.
Другая навісла: зараз штрафы на людзей пасыплюцца за ўсё ўсякае.Максім.
У нас дык яны не знойдуць да чаго прычапіцца, я не баюся.Базыль.
Другі раз і не падумаеш, за што пападзешся.Максім.
Не, здаецца, у нас усё ў парадку: будынкі пабелены ўсярэдзіне і знадворку, платы скрозь таксама набелены, накрыўка да студні зроблена, дошчачка з прозвішчам прыбіта да хаты, званочак пры хаце ёсць, што ж болей ім трэба?Янук
(Базыль.
Чытаў. Праўду пішуць, што большасць зямель у памешчыкаў і кулакоў, што непасільныя падаткі і штрафы, што паны ідуць на змову з немцамі супраць Расеі…Янук.
Так. (Базыль.
А ты што?Янук.
Я два пуды мукі, пуд круп і тры кілі сала.Базыль.
А я дзве кілі масла, паўтара пуда гароху і таксама два пуды мукі.Міхась.
Маўчыце, братцы, Анатоль ідзе.Максім.
Што нос павесіў, з хутарамі не выходзіць?Анатоль.
А чаго вы так баіцёся хутароў? Гэта ж няма лепшай выгоды: уся зямля сабе ў адным кавалку вакол хаты, ці курыца, ці гусь, дык па сваім ходзіць, і гной вазіць блізка.Базыль.
Добра табе не баяцца, як табе лепшую зямлю даюць, а нас на макляціну ды на пяскі адцясняюць.