Лявон.
Пусці мяне, я пайду! (Лабыш.
Во жулік… Атруціў, забіў, зарэзаў… і абакраў! Славу маю ўкраў!.. (Яніна.
Аддайце мяне, татачка, за Лявона.Лабыш.
За басяка?! Ніколі!Яніна.
Калі захочаце, дык вы можаце і багатым зрабіць яго. Зямлі ж у нас хапае.Лабыш.
Не на тое набывалі яе, каб затым розным галадранцам раздаваць!Яніна.
Татачка, родненькі, злітуйся нада мной.Лабыш.
Маўчаць! Каб і духу я твайго не чуў!Надзя
(Лабыш.
Гэта ж жаласніца якая знайшлася! Тысячамі смяціць уздумала.Надзя.
Хопіць і для мяне яшчэ, я не прагавітая.Лабыш
(Анатоль.
Пра які пасаг вы гаворыце?Лабыш.
О, пакуль мы думалі, гадалі, дык гэтая гадаўка жывым багажом абзавесціся ўспела.Анатоль.
З кім жа яна так пастаралася?Лабыш.
Або-о, дай ты рады! З адвечным саладушнікам, з Лявонам, парабкам маім.Анатоль.
Ну, цяпер хоць на свет не выходзь ад сораму!Яніна
(Лабыш.
За батрака?! За лапцюжніка?! За абадранца?!Анатоль.
За бунтаўшчыка, якому толькі ў турме месца! Не-е! Лепш утапіся дзе, а ганьбы на ўвесь дом не кладзі, подлая распусніца! (Яніна.
Ну, калі ўжо на тое пайшло, дык я ж прызнаюся, што я сумленная, ну… не пайду за Ганецкага. Хутчэй маю шыю абдыме пятля, чым агідныя кашчавыя рукі! (Лабыш.
Во гадаўка, на якую хітрасць пусцілася. (Анатоль.
Нічога, адно слова маё, і яму капцы. Аж у Картуз-Бярозе загрыміць, бальшавіцкая морда!Лабыш.
Во распусцілася басата! Глядзі яшчэ, каб Адась табе дарогі не перайшоў. Той яшчэ горшая сволач — астрожнік!Анатоль.
Адась мне не сапернік. Сядзеў ён у турме, цяпер не адзін, а са ўсёй сваёй пачкай сядзе. Я ім пакажу слабоду! Я ім пакажу!Карціна трэцяя
Адась.
Добры дзень, Надзя. Нешта ты і глядзець цяпер на мяне не хочаш, як багацце сваё атрымала.Надзя.
Што ты! Мне толькі хацелася, каб ты першы мяне зачапіў.Адась.
Значыць, не заганарылася?Надзя.
Калі ты мяне бедную кахаў, дык ці ж магу я цяпер, багатая, адмовіцца ад цябе.Адась.
То хадзі сядзь каля мяне.Адась
(Надзя.
Чаму не рад?Адась.
Што мы будзем рабіць з такой кучай грошай?Надзя.
Што грошай шмат, дык гэта ж не бяда. Ты цяпер можаш нават сваю часць зямлі брату ўступіць, а нам з табой і таго хопіць, што ў мяне ёсць.Альжбета.
Здарова, дачушка. Заходзь у хату. Што чуваць добрага?Надзя.
От, нічога такога асаблівага, старына, можна сказаць.Альжбета.
А няўжо новых навін няма? Я чула, што да Яні Ганецкі сватаецца — ці праўда гэта?Надзя.
Праўда. Быў у сватах учора.Альжбета.
Ну, то, мусіць, Лявону хамут будзе?Надзя.
Ужо, сёння Лабыш і з работы прагнаў яго.Альжбета
(Міхась
(Адась.
А калі ваша?Люба.
Наша ў гэту нядзелю, што прыйдзе.Надзя.
І наша неўзабаве.Міхась.
Праўда, Адась?Адась.
Я не ведаю нічога. Я нават з Лабышам яшчэ не пагаварыў.Надзя.
Я ўжо гаварыла з ім і за сябе і за цябе.Адась.
Ну і што?Надзя.
Не падабаецца яму! Яле я мала бядую па гэтым: перайду да цябе, і ўсё. Можа ж, маці твая не будзе мне больш насуперак дарогі станавіцца?Адась.
Не-е ўжо! Яна цяпер не ведае, за што б сябе ўкусіла, каб вярнуць тыя словы назад.Люба.
Дык будзь, Надзенька, у мяне за першую шаферку.