Анатоль.
Каму горшая зямля пападзецца, дык жа больш даюць яе, гэта ж улічваецца.Янук.
Ведаем мы, як у Навасёлках было: лепшую зямлю ў горшую кацігорыю паставілі, а благую добрай зрабілі, і беднякоў напалавіну абрэзалі.Анатоль.
А мы выберам камісію, каб і беднякі ў яе ўвайшлі.Базыль.
А каморнік скажа ім: «Што вы разумееце, цемната. Я чалавек вучоны і лепш за вас разбіраюся».Анатоль.
Вас збіваюць з толку бальшавіцкія лістоўкі. Не верце ім: там адна хлусня. Дакуль жа будуць трымацца людзі за свае вузенькія палоскі, іх жа хутка трава заесць.Янук.
Ды ў вёсцы весялей жыць неяк.Максім.
Яны хочуць разагнаць сялян, як зайцоў, па ўсім полі.Анатоль.
Менш вадзіцца за межы будзеце, як яны карацейшымі стануць. (Базыль.
Угаварваць за хутары ўздумаў.Міхась.
Ім смярдзіць сялянская згуртаванасць.Альжбета.
Дарэмна беглі толькі: там і без нас управіліся.Міхась.
А што паліцыя ў вёсцы робіць?Альжбета.
У канцавога Рыгора камендант некалькі каліў тытуню знайшоў і пратакол на яго піша.Люба.
Некалькі каліў — гэта не доказ, яны і самі маглі вырасці.Максім.
Пасадзіць, як міленькага, гад.Адась
(Янук.
Пятлю то мы круцім, але як надзець нам яе на панскую шыю?Адась.
Надзенем! Толькі трэба, каб сяляне ішлі ў нагу з рабочымі. Вось мы жывём блізка горада, дзе часта адбываюцца забастоўкі і дэманстрацыі. Мы не раз дапамагалі рабочым хлебам, салам, гароднінай. Але гэта і ўсё, а вось на дэманстрацыі разам з імі мы яшчэ ні разу не былі.Міхась.
Вады не засіліш, не паварушыўшыся, рыбкі не зловіш, не памачыўшыся.Адась.
Правільна. Трэба нам з вамі варушыцца, ды жывей. Ці ж мы не такія сяляне, як тыя, што жывуць вакол Беластока ці Брэста? Ці ж над намі не гэтаксама паны здзекуюцца? Дык чаму ж і нам, як ім, не ўзняць свайго голасу?Базыль.
Ага, чаго ты, Янук, у хаце адседжваешся?Янук
(Базыль.
Пасмяяўся гаршчок з катла. Ад дармавой гарэлкі і ты не вельмі адмаўляешся.Максім.
Што тут глядзець адзін на аднаго. Трэба ўсім у наступны раз у горад выйсці.Міхась.
Правільна, Максім.Адась.
Давай, Міхась, мы з табой у той канец сходзім. Цікава, што там тыя гіцалі твораць.Міхась.
Ага, падыдзем.Дзед Струкач.
Добры дзень, каго не бачыў.Базыль.
А, добры дзень, стары жартаўнік… Як жыў-здароў, як справы, хваліся!Дзед Струкач.
На здароўе, дзякаваць богу, я яшчэ не скарджуся.Базыль.
А на жыццё?Дзед Струкач.
І на жыццё наракаць няма чаго. Гэта за царом-самазванцам быў Струкач галадранцам, а за панам Пілсудскім і ён стаў чалавекам людскім. Падумай, брат, сам, чым жа яму кепска цяпер? Зарабляе ён у дзень цэлага паўзлотага, а ўсё такое таннае: пачка тытуню каштуе шэсцьдзесят грошаў, пачка запалак — дзесяць грошаў, — гэта ж цэлы дзень куры ды паплёўвай!Максім
(Дзед Струкач.
Давай задымім, сынок, калі маеш што? У каво табачок, у таво і празнічак.Максім.
Дык я ж думаў, што ў вас ёсць.Дзед Струкач.
У мяне няма толькі зранку да ўстанку, а так у любы момант знойдзеш.Янук.
У мяне крыху збярэцца.Дзед Струкач.
Ну, то закурым усе.Янук
(Базыль
(